Радыё

Мятла: у Расіі ваенную тэхніку захоўваюць, а ў нас здаюць на металалом

© Sputnik / Виктор ТолочкоДырэктар гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Аляксандр Мятла
Дырэктар гісторыка-культурнага комплексу Лінія Сталіна Аляксандр Мятла - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дырэктар гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Аляксандр Мятла распавёў, як сустракаў у Мінску ўдзельнікаў бронепрабегу "Дарога мужнасці" і чаму зайздросціць расійскаму "Ваенна-тэхнічнаму таварыству".

Метла: в России военную технику сохраняют, а у нас сдают на металлолом
Па дарогах Расіі і Беларусі праехаў другі штогадовы Міжнародны бронепрабег Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі "Дарога мужнасці", прымеркаваны да 77-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Больш за 15 адзінак ваеннай тэхнікі выехалі на прабег 16 чэрвеня ў Маскве і фінішавалі ў Брэсце 22 чэрвеня — у дзень пачатку вайны.

Традыцыйна прабег стартаваў у Галіцына пад Масквой і адтуль накіраваўся ў Мажайскі раён, дзе ў вайну праходзілі знакавыя бітвы. Затым бронемашыны сустракаў расійскі Смаленск, а за ім беларускія Вязьма, Орша, Мінск і Брэст. Праязджаючы праз Мінск, удзельнікі бронепрабегу традыцыйна заехалі і на "Лінію Сталіна".

"Усе машыны нам вядомыя, колькі машын такога класа ёсць і ў нас на "Лініі Сталіна". І мы шчыра зайздросцім масквічам, што яны іх давялі да такога стану, што можна хадзіць па дарогах агульнага карыстання. Наша ўся тэхніка, на жаль, абмяжоўваецца толькі "Лініяй Сталіна", але таксама на хаду і ўдзельнічае ў рэканструкцыях. Можа, і не так блішчыць і, у асноўным, у гразі, але яна баявая", — распавёў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь дырэктар гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Аляксандр Мятла.

Па словах суразмоўцы Sputnik, расійскае "Ваенна-тэхнічнае таварыства" змагло аднавіць больш за 200 адзінак разнастайнай ваеннай тэхнікі савецкага ўзору, якую ўдалося знайсці і захаваць для нашчадкаў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіжнародны бронепрабег Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі "Дарога мужнасці" ля Дома Масквы ў Мінску
Международный бронепробег Союзного государства России и Беларуси Дорога мужества у Дома Москвы в Минске - Sputnik Беларусь
Міжнародны бронепрабег Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі "Дарога мужнасці" ля Дома Масквы ў Мінску

"Тое, што робяць хлопцы, гэта вялікая справа. Бо яны ўзяліся за тое, каб захаваць тэхніку, якая, па сутнасці, ужо не стаіць на ўзбраенні. А ў нас нашым начальнікам як бы хутчэй усё ў металалом або пазбавіцца ад яе. Таму асобныя ўзоры мы сёння, на жаль, бачым толькі за мяжой у музеях. А ў сябе не захавалі практычна нічога. Нешта ўзнаўляецца па чарцяжах, або тапельца знайшлі дзесьці ў балоце ці ў рэчцы, хаця мелі гэта ўсё тысячамі і нават дзесяткамі тысяч", — панаракаў Мятла.

Агульная працягласць маршруту Масква — Брэст — Масква падчас бронепрабегу "Дарога мужнасці" складае 2300 кіламетраў.

Фрагмент гутаркі з дырэктарам гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Аляксандрам Мятлой слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0