Дырэктар гісторыка-культурнага комплексу Лінія Сталіна Аляксандр Мятла

Мятла: што чакае гледачоў фестывалю "Баграціён" на "Лініі Сталіна"

13
(абноўлена 11:39 02.07.2018)
У панядзелак 2 ліпеня ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" пройдзе XII Фестываль "Баграціён", прысвечаны галоўнаму дзяржаўнаму святу - Дню Незалежнасці, які Беларусь адзначыць 3 ліпеня.

Больш падрабязна пра падзеі фестывалю "Баграціён" у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь распавёў дырэктар дабрачыннага фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам "Памяць Афгана", дырэктар гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Аляксандр Мятла.

"22 чэрвеня пачалася вайна, і Беларусь была на працягу месяца акупаваная фашыстамі, а ў 1944 году асноўная фаза аперацыі " Баграціён" літаральна за месяц вымела фашыстаў з нашай тэрыторыі і вызваліла краіну пасля трохгадовай акупацыі. Таму гэтая дата вельмі важная і значная. Мы напярэдадні свята праводзім рэканструкцыю на "Лініі Сталіна", дзе будзе разыгрывацца адзін з эпізодаў вызвалення беларускай зямлі ад захопнікаў. З такіх, здавалася б, маленькіх эпізодаў і складаліся ўсе вялікія войны", — распавядае Мятла.

Ужо традыцыйна напярэдадні Дня Незалежнасці на "Лінію Сталіна" прыязджаюць госці не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, а таксама з Польшчы, Фінляндыі і Германіі.

"Рэканструкцыя — гэта магчымасць прадставіць, што ты знаходзішся ў тым годзе, у тым месцы і прыкладна ў такіх жа абставінах. Ландшафт і ўмовы нам дазваляюць. Поле, якое раней было проста полем, стала, па сутнасці справы, ваенным тэатрам, куды прыходзіць глядач", — кажа Мятла.

Акрамя таго, пасля рэканструкцыі госці могуць прагуляцца па тэрыторыі "Лініі Сталіна", а гэта больш за 40 гектараў, і ўбачыць, як у комплексе рыхтуецца новая частка экспазіцыі, прысвечаная воінам-чыгуначнікам.

"У нас ужо ёсць 100 метраў чыгункі са стрэлкай, і паравоз ужо стаіць. І бронепляцоўка з вежамі Т-34. Да жніўня мы пастараемся цалкам адкрыць гэтую экспазіцыю", — распавядае Мятла.

Па словах дырэктара комплексу, усё, што робіцца цяпер на "Лініі Сталіна", прызначана не столькі для старэйшага пакалення і нават не для дзяцей, а хутчэй для ўнукаў.

"На жаль, мы канстатуем, што на сённяшні дзень гісторыю Вялікай Айчыннай вайны вельмі слаба вывучаюць. Калі наша пакаленне вывучала яе месяцамі, паэтапна кожную бітву і кожны перыяд, то цяпер усё зводзіцца літаральна да некалькіх абзацаў", — адзначае суразмоўца.

Поўную версію размовы з дырэктарам гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" Аляксандрам Мятлой слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

13
Тэги:
Гістарычная рэканструкцыя, Вялікая Айчынная вайна, Лінія Сталіна, Беларусь
Каментары