Радыё

Ганчарова і Куксік: залучаем людзей з інваліднасцю ў fashion-індустрыю

© SputnikЯніна Ганчарова і Ірына Куксік
Яніна Ганчарова і Ірына Куксік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Старшыня РГА "Беларуская палата моды" Яніна Ганчарова і менеджар праекта "Прасоўванне інтарэсаў людзей з інваліднасцю" Ірына Куксік распавялі радыё Sputnik Беларусь пра новы fashion-праект, звязаны з прыцягненнем творчасці і працы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Гончарова и Куксик: вовлекаем людей с инвалидностью в fashion-индустрию

Праект "Новыя магчымасці", у рамках якога ў людзей з інваліднасцю з'явіцца магчымасць дакрануцца да індустрыі моды не толькі ў якасці спажыўца, але і ў якасці пастаўшчыкоў моднай вопраткі, стартаваў у ліпені 2018 года. І гэта не першы праект такога роду.
"У папярэдніх праектах, у якіх мы супрацоўнічалі ў рамках Belarus Fashion Week, мы давалі магчымасць дзецям з інваліднасцю быць мадэлямі ў дэманстрацыі дзіцячага адзення на подыуме. Дызайнер з Віцебска Таццяна Яфрэмава стварала калекцыі як для дзяцей з інваліднасцю, так і для людзей з праблемамі ўспрымання інфармацыі. Праект называўся "Ясная мова", у калекцыі для жанчын выкарыстоўваліся прынты, піктаграмы, узоры, накіраваныя на тых, хто бачыць свет па-іншаму", — распавяла заснавальнік Belarus Fashion Week Ганчарова.
Праект "Новыя магчымасці" прысвечаны таму, што людзі з інваліднасцю знаходзяцца ў працэсе стварэння калекцыі — яны шыюць, яны вышываюць, дэкаруюць, малююць, рыхтуюць прынты. У гэтым дапамагаюць маладыя беларускія дызайнеры, сярод якіх Аляўціна Расолька, Вольга Бігель і Павел Доўнар.
"Ёсць у нас дзяўчына Марыя, яна з Мазыра, вучыцца ў Віцебску, яна будучы дызайнер, цяпер перайшла на другі курс. Яна ўдзельнічала на этапе прамалёўкі мадэляў, стварэння эскізаў мужчынскага і летняга адзення. У нас праект адкрыты, і самы галоўны крытэр адбору — гэта жаданне. Ужо ўдзельнічаюць сем членаў нашай арганізацыі — ад студэнтаў — распрацоўшчыкаў мадэляў, да спецыялісткі-вышывальшчыцы, якая будзе рабіць вышыўку па гатовых вырабах. Таксама будуць удзельнічаць і рабяты без прафесійных навыкаў", — кажа Куксік.
Праект "Новыя магчымасці" — гэта трэцяя фаза вялікага праекта "Мастацтва за інклюзію". Калекцыя адзення з 20 вобразаў ужо распрацавана і будзе прэзентаваная на Belarus Fashion Week 14 кастрычніка 2018 года. Плануецца, што пасля гэтага яна стане даступнай для ўсіх жадаючых. Арганізатары праекта "Новыя магчымасці" — РГА "Беларуская палата моды" разам з ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам".
Гутарку з Ірынай Куксік і Янінай Ганчаровай слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0