Народны артыст Расіі Леў Лешчанка

Лешчанка: сыход Кабзона - бяда для ўсіх нас

14
(абноўлена 15:01 30.08.2018)
Народны артыст Расіі Леў Лешчанка пра жыццё, смерць і маштаб асобы Іосіфа Кабзона.

У чацвер 30 жніўня не стала народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона, легендарнаму спеваку было роўна 80 гадоў. Сышоў у вечнасць голас, з якім асацыюецца не толькі наша савецкае мінулае, але і ўсё патрыятычнае аблічча сучаснай Расіі.

Увесь апошні час Іосіф Кабзон змагаўся са страшнай хваробай, дэманструючы стойкасць, жыццялюбства і ўзрушаючую працаздольнасць. З 2005 года артыст змагаўся з анкалогіяй і за гэты час перанёс некалькі аперацый і курсаў хіміятэрапіі. Пры гэтым кожны яго канцэрт выконваўся літаральна як у апошні раз, артыст заўсёды шчыра імкнуўся аддаць любімым слухачам усяго сябе без астатку.

Вялікага спевака і патрыёта ўспамінае народны артыст Расіі Леў Лешчанка, які на працягу 50 гадоў працаваў у адзінай творчай прасторы з Іосіфам Кабзонам.

"Ён быў дзіўнай асобай, у чымсьці супярэчлівай, у чымсьці прынцыповай, але яго веліч несумненна і як грамадзяніна, і як чалавека-творцы. Яго асабістыя якасці былі настолькі яркімі, што нават людзі, якія ставіліся да эстрады з лёгкім грэбаваннем, разумелі, што Кабзон — гэта глыба, гэта чалавек, які ўвасабляе нашу эпоху", — сказаў Лешчанка.

Каментар народнага артыста Расіі Льва Лешчанкі слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

14
Тэги:
Леў Лешчанка, Іосіф Кабзон, Расія
По теме
За некалькі дзён да свайго дня нараджэння пайшоў з жыцця Іосіф Кабзон
Каментары