Валянцін Елізар'еў

Елізар'еў: чакаю сустрэчы з калектывамі нашага Вялікага тэатра

9
(абноўлена 09:18 27.09.2018)
Вядомы балетмайстар Валянцін Елізар'еў пра сваё вяртанне ў якасці мастацкага кіраўніка ў Вялікі тэатр Беларусі.

Народны артыст СССР, вядомы балетмайстар Валянцін Елізар'еў ізноў прызначаны мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, з якога сышоў больш за дзевяць гадоў таму. Мы датэлефанаваліся да маэстра, каб пацікавіцца, калі ён даведаўся аб гэтай навіны і што адчуў у гэты момант.

"Я адчуваю змяшанае пачуццё, але, тым не менш, спадзяюся, што мой вопыт і вялікія міжнародныя сувязі дапамогуць творчым калектывам нашага Вялікага тэатра і аркестру, і оперы, і балету. Чакаю сустрэчы з гэтымі калектывамі", — сказаў Елізар'еў.

Каментар народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

9
Тэги:
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Валянцін Елізар'еў, Беларусь
Каментары