Радыё

Калядная кухня беларусаў: жур і гусь па-чорнаму

© SputnikЭксперт па беларускай нацыянальнай кухні Алена Мікульчык
Эксперт па беларускай нацыянальнай кухні Алена Мікульчык - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, беларуская кухня адрозніваецца збалансаванай і прадуманай разнастайнасцю, і пераканацца ў гэтым можна на прыкладзе традыцыйнага каляднага меню.
Эксперт па беларускай нацыянальнай кухні Алена Мікульчык расказала вядучым радыё Sputnik Беларусь пра тое, што беларусам варта прыгатаваць на Каляды.
Бурачкi вараныя - Sputnik Беларусь
Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах
"На стале павінна быць абавязкова 12 страў - па колькасці каляндарных месяцаў або па ліку апосталаў. У гэтым галоўны сакральны сэнс каляднага застолля", - удакладніла Алена Мікульчык.
Шэф-повар нагадала, што традыцыйнае каляднае застолле заўсёды пачынаецца з куцці, а заканчваецца аўсяным кісялём. Па словах суразмоўніцы Sputnik, аўсяны кісель - гэта эліксір здароўя і прыгажосці, а таксама добры прыродны касметолаг.
Шэф-повар не толькі расказала пра ўнікальныя стравы зімовай беларускай кухні, але і пачаставала вядучых радыё Sputnik традыцыйнай беларускай закускай - яблычным сырам.
Поўную версію размовы пра традыцыі і арыгінальных калядных стравах беларускай кухні слухайце на радыё Sputnik Беларусь.
Стужка навiн
0