Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько

Сянько: перад II Еўрапейскімі гульнямі мытня атрымае новае абсталяванне

46
(абноўлена 09:11 25.01.2019)
Новае абсталяванне коштам у 12,5 мільёна долараў, якое спросціць мытнае афармленне на мяжы, будзе атрымана да старту II Еўрапейскіх гульняў, паведаміў кіраўнік ДМК Юрый Сянько пасля даклада прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку.

Рост мытных даходаў, прывядзенне заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з нормамі ЕАЭС, а таксама гатоўнасць мытных службаў да II Еўрапейскіх гульняў і пытанні тэхнічнага перааснашчэння сталі асноўнымі тэмамі сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько.

"Мы на сённяшні дзень забяспечваем бяспеку на знешніх контурах і Саюзнай дзяржавы, і Еўразійскага эканамічнага саюза, таму кожная краіна павінна ў сваёй частцы дакладна выконваць задачы", - адзначыў кіраўнік ДМК па выніках дакладу прэзідэнту.

Таксама кіраўнік мытнага камітэта паведаміў пра планамернае павышэнне якасці работы мытных службаў, у тым ліку і за кошт тэхнічнага перааснашчэння, пра што і паведаміў кіраўніку дзяржавы.

"Літаральна ў красавіку-маі перад II Еўрапейскімі гульнямі мы атрымаем у якасці тэхнічнай дапамогі абсталяванне на 12 з паловай мільёнаў долараў, якое будзе размеркавана па пагранічных пунктах мытнага афармлення", - распавёў Сянько.

Па словах кіраўніка ДМК, са з'яўленнем новага абсталявання спросцяцца "тыя кантрольныя фармальнасці, якія сёння праводзяць службовыя асобы мытнай службы".

Акрамя таго, у ходзе дакладу беларускі лідар пацікавіўся ў кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэту тым, як заканадаўства Беларусі прыводзіцца ў адпаведнасць з мытнымі нормамі ЕАЭС і ці не былі дапушчаныя памылкі ў гэтым кірунку.

Каментар старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

46
Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (151)