Любімыя беларускія казкі

Любімыя беларускія казкі: Сіняе світа

195
(абноўлена 11:43 27.02.2019)
Партал Sputnik Беларусь працягвае серыю радыё-падкастаў для дзяцей.

Новая гісторыя распавядае пра цара-чараўніка, які паабяцаў палову царства таму, хто зможа добра схавацца. Як хаваўся хітрун Сіняе Світа і чым скончылася казка, слухайце ў праекце радыё Sputnik "Любімыя беларускія казкі".

Цяпер маленькія аматары цудаў могуць самастойна ці разам з дарослымі дакрануцца да чароўнага сусвету беларускіх казак -  даведацца, дзе жыве Шчасце бедняка, колькі дзяцей у знакамітага казачнага героя Несцеркі, дзе расце Залатая яблынька і аб многім-многім іншым.

Аўдыяверсіі казак не толькі дапамогуць сучасным бацькам, якія не прадстаўляюць свайго жыцця без інтэрнэту, але і стануць маленькай лічбавай энцыклапедыяй беларускай вуснай фальклорнай спадчыны.

"Любімыя беларускія казкі" на радыё Sputnik Беларусь - паслухайце ўсёй сям’ёй.

Слухайце таксама:

195
Тэги:
Радыё Sputnik Беларусь, Казкі
Тэмы:
Любімыя беларускія казкі на радыё (9)