Любімыя беларускія казкі: Палешукi i палевiкi

Любімыя беларускія казкі: Палешукi i палевiкi

124
(абноўлена 15:10 14.03.2019)
Партал Sputnik Беларусь працягвае серыю радыё-падкастаў для дзяцей.

 

Ці ведаеце вы адкуль пайшлі палешукі і хто такія палевікі? Калі не падабаецца навуковае тлумачэнне, можна знайсці народнае - менш дакладнае, але не менш цікавае.

Новая гісторыя распавядае пра вялізную сям'ю, у якой жылі дванаццаць братоў разам з бацькам. Ладна жылі, пакуль старога не стала. Свой унёсак зрабілі і сварлівыя жонкі братоў. Чым усё скончылася, слухайце ў праекце "Любімыя беларускія казкі".

Цяпер маленькія аматары цудаў могуць самастойна ці разам з дарослымі дакрануцца да чароўнага сусвету беларускіх казак -  даведацца, дзе жыве Шчасце бедняка, колькі дзяцей у знакамітага казачнага героя Несцеркі, ці атрымаў хітрун Сіняе світа палову царства і аб многім-многім іншым.                         

Аўдыяверсіі казак не толькі дапамогуць сучасным бацькам, якія не прадстаўляюць свайго жыцця без інтэрнэту, але і стануць маленькай лічбавай энцыклапедыяй беларускай вуснай фальклорнай спадчыны.

"Любімыя беларускія казкі" на радыё Sputnik Беларусь - паслухайце ўсёй сям’ёй.

Слухайце таксама:

124
Тэги:
беларускія народныя казкі
Тэмы:
Любімыя беларускія казкі на радыё (9)