Любімыя беларускія казкі

Любімыя беларускія казкі: Заяц і вожык

115
(абноўлена 09:13 23.03.2019)
Партал Sputnik Беларусь працягвае серыю радыё-падкастаў для дзяцей.

"У адзін ясны сонечны дзень стаяў вожык каля дзвярэй свайго дома, склаўшы лапкі на жываце і напяваў песенку. Спяваў яе ды спяваў і тут раптам узгадаў: "Пайду-ка я на поле на сваю бручку зірну", - так пачынаецца беларуская народная казка "Заяц і вожык".

Чым скончыўся звычайны сельскагаспадарчы шпацыр, слухайце ў праекце "Любімыя беларускія казкі". Але перш падумайце, што лепш: быць моцным ці хітрым? Адказ на пытанне - у канцы казкі.

Цяпер маленькія аматары цудаў могуць самастойна ці разам з дарослымі дакрануцца да чароўнага сусвету беларускіх казак -  даведацца, дзе жыве Шчасце бедняка, колькі дзяцей у знакамітага казачнага героя Несцеркі, адкуль пайшлі палешукі і палевікі і аб многім-многім іншым.                         

Аўдыяверсіі казак не толькі дапамогуць сучасным бацькам, якія не прадстаўляюць свайго жыцця без інтэрнэту, але і стануць маленькай лічбавай энцыклапедыяй беларускай вуснай фальклорнай спадчыны.

"Любімыя беларускія казкі" на радыё Sputnik Беларусь - паслухайце ўсёй сям’ёй.

Слухайце таксама:

115
Тэги:
беларускія народныя казкі
Тэмы:
Любімыя беларускія казкі на радыё (9)