Радыё

Мартыненка ў памяць Уладзімера Кургана: для многіх ён быў Настаўнікам

© Photo : Предоставлено Александром МартыненкоГалоўны дырэктар тэлеканала "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.
Галоўны дырэктар тэлеканала Беларусь 24 Аляксандр Мартыненка. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уладзімір Курган вучыў правільнай прафесійнай падачы некалькі пакаленняў беларускіх дыктараў і карэспандэнтаў, тэле- і радыёвядучых, успамінае галоўны дырэктар тэлеканала "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.
Мартыненко в память о Владимире Кургане: для многих он был Учителем

У нядзелю 7 красавіка памёр акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, вядомы ўсім беларускім дыктарам і вядучым педагог па сцэнічнай мове Уладзімір Курган, сын знакамітага беларускага дыктара Ільі Кургана.

Развітанне з акцёрам Уладзімірам Курганам пройдзе 9 красавіка - Sputnik Беларусь
Развітанне з акцёрам Уладзімірам Курганам пройдзе 9 красавіка

"Нечаканая і такая сумная навіна прыйшла да нас учора, вельмі рана ён пайшоў з жыцця... Для многіх маладых і вядучых, і карэспандэнтаў, і журналістаў ён быў настаўнікам, ён быў рэдкім педагогам па сцэнічнай мове, да якога трапіць было за шчасце, ён быў вельмі строгім", - сказаў у каментары на радыё Sputnik Беларусь галоўны дырэктар тэлеканала "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.

Па словах суразмоўцы Sputnik, Уладзімір Курган - чалавек, які вырас у дзіўнай сям'і, яго бацьку ведае кожны беларус - гэта знакаміты беларускі дыктар Ілля Львовіч Курган.

"Яны і па характары былі вельмі падобныя... І, калі я не памыляюся, Уладзімір Ільіч - ён нарадзіўся на Каляды праваслаўныя, такія людзі адзначаны нейкім асаблівым дарам, і я веру ў гэта, што ў гэтым ёсць нейкая праўда... Нам яго будзе вельмі не хапаць. І ў тэатры, і нам, тэлевізійнікам і радыйшчыкам. Я яшчэ раз паўтару, што паверыць у гэта вельмі складана. Я думаю, тыя людзі, якія яго ведалі і якім пашанцавала разам з ім папрацаваць і павучыцца ў яго, яны працягнуць яго справу, і ён застанецца ў нашай памяці", - адзначыў Мартыненка.

Як стала вядома, цырымонія развітання з Уладзімірам Курганам пройдзе ў родным для яго тэатры імя Горкага ў аўторак, 9 красавіка (акцёр працаваў у гэтым тэатры на працягу 45 гадоў). Час пачатку грамадзянскай паніхіды ў тэатры абяцаюць паведаміць бліжэй да вечара.

Каментар галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 24" Аляксандра Мартыненкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0