Радыё

Лівянт: у малазабяспечаных абітурыентаў менш шанцаў паступіць пасля ЦТ

© Sputnik / Виктор ТолочкоРэпетытар Яўген Лівянт
Рэпетытар Яўген Лівянт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі педагог і рэпетытар Яўген Лівянт разважае пра плюсы і мінусы трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэсціравання і наракае на тое, што цяперашняя сістэма падачы дакументаў у ВНУ па выніках ЦТ скараціла магчымасць паступлення абітурыентам з сем'яў з невысокім дастаткам.
Ливянт: у малообеспеченных абитуриентов меньше шансов поступить после ЦТ

У гэтым годзе трэці этап рэпетыцыйнага тэсціраванная пройдзе на працягу першых двух тыдняў мая толькі ў Мінску на базе Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (прайсці заданні РТ ў РІКВ можна будзе па 15 мая ўключна).

Гуканне вясны - Sputnik Беларусь
Тэст: рыхтуемся да ЦТ па беларускай мове - маўленне, тэкст, стылістыка

"Першых два этапы заўсёды доўжацца два месяцы - сакавік-красавік, і практычна ўсе апошнія гады на трэці этап ажыятажны попыт, гэта нармальна. Шмат хто на першы-другі этап не ідзе, што з майго пункту гледжання няправільна, а вось на трэці этап рэпетыцыйнага тэцсіравання непасрэдна перад ЦТ запісваецца абсалютная большасць абітурыентаў, каб праверыць свае сілы. Таму жадаючых значна больш. РІКВ дае ім вось гэтыя два тыдні ў маі для таго, каб тыя, хто схапіліся ў апошні момант, змаглі гэта зрабіць", - кажа Лівянт.

Што тычыцца цяперашняй сістэмы ацэньвання вынікаў ЦТ, раней яна ўжо падвяргалася крытыцы, у тым ліку і суразмоўцам Sputnik. У прыватнасці, ажыятажныя абмеркаванні былі выкліканыя тым, ці магчыма набраць мінімальную колькасць неабходных балаў, праходзячы тэсты "метадам тыка". Як адзначыў Яўген Лівянт, рэакцыі профільнага ведамства на падобныя абмеркаванні пакуль не было, было толькі некалькі публікацый.

"У нас можна падаць дакументы ў адну ВНУ на бясплатнае навучанне роўна адзін раз. Калі б была магчымасць падачы дакументаў у некалькі ВНУ, такой праблемы б не існавала. Цяперашняя сістэма тэстаў скараціла магчымасць паступлення ў абраныя ВНУ абітурыентам з сем'яў з невысокім дастаткам. У забяспечаных ёсць шанец вучыцца платна", - кажа Лівянт.

Каментар вядомага беларускага педагога і рэпетытара Яўгена Лівянта слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0