Любімыя беларускія казкі

Любімыя беларускія казкі: Сынок з кулачок

26
(абноўлена 13:50 25.04.2019)
Партал Sputnik Беларусь працягвае серыю радыё-падкастаў для дзяцей.

"Жылі-былі дзед і баба і быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Так бацькі яго і звалі – сынок з кулачок. Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед…", - так пачынаецца гісторыя пра маленькага, але вельмі разумнага хлопчыка.

Паслухаць пра прыгоды маленькага беларусіка можна ў праекце "Любімыя беларускія казкі".

Цяпер маленькія аматары цудаў могуць самастойна ці разам з дарослымі дакрануцца да чароўнага сусвету беларускіх казак -  навучыцца розуму ў маленькага вожыка, пачуць гісторыю палешукоў і палевікоў, даведацца, дзе жыве Шчасце і аб многім-многім іншым.              

Аўдыяверсіі казак не толькі дапамогуць сучасным бацькам, якія не прадстаўляюць свайго жыцця без інтэрнэту, але і стануць маленькай лічбавай энцыклапедыяй беларускай вуснай фальклорнай спадчыны.

"Любімыя беларускія казкі" на радыё Sputnik Беларусь - паслухайце ўсёй сям’ёй.

Паслухайце таксама:

26
Тэги:
беларускія народныя казкі
Тэмы:
Любімыя беларускія казкі на радыё (9)