Радыё

Дырэктар "Славянскага базару" распавёў пра неспадзяванкі для гасцей фестывалю

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкДырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі
Дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску Глеб Лапіцкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дні "Славянскага базару" ў Віцебску пройдзе каля 200 мерапрыемстваў, некаторыя шоу гледачам пакажуць упершыню, распавёў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі.
Директор "Славянского базара" рассказал о сюрпризах для гостей фестиваля

Афіцыйнае адкрыццё Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" запланавана 11 ліпеня ў 22:00. Урачыстую цырымонію і гала-канцэрт прыме Летні амфітэатр. Культурныя пляцоўкі, як і ў ранейшыя гады, будуць размешчаны па ўсім горадзе. Арганізатары не сумняваюцца: сумна ў Віцебску не будзе нікому, бо яны падрыхтавалі дзясяткі цікавых мерапрыемстваў.

Былы саліст рок-групы Deep Purple Джо Лін Тэрнер - Sputnik Беларусь
Экс-саліст Deep Purple: люблю Беларусь, людзей і беларускую кухню

"Безумоўна, гэта джазавыя вечары, гэта лядовае шоу, якое ўпершыню мы ў гэтым годзе будзем рэалізоўваць на пляцоўцы нашага фестывалю. Гэта, безумоўна, брыльянты нашага фестывалю, тыя слупы, на якіх ён трымаецца ўжо 28 гадоў: два конкурсы, дзіцячы і дарослы, якія адбудуцца ў новым фармаце", - распавёў Лапіцкі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

Нагадаем, у гэтым годзе ў фестывалі ўпершыню прыме ўдзел расійская тэлевядучая і выканаўца Вольга Бузава. Як чакаецца, яна будзе спяваць свае хіты на канцэрце "Europa Plus TV. Hit Non Stop у Віцебску" ў Летнім амфітэатры 15 ліпеня.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі 21 краіны, прычым вакалісты з Індыі на віцебскую сцэну падымуцца ўпершыню. Беларуска Ксенія Галецкая выступіць пад нумарамі 18 (у першы дзень спаборніцтваў) і 19 (у другі). У склад журы ўвайшлі знакамітыя музыканты, прадзюсары і папулярныя выканаўцы з Арменіі, Вялікабрытаніі, Расіі і іншых краін.

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце на нашым Youtube-канале.

Стужка навiн
0