Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына

Ярмошына: на выбарах у Беларусі няма мітусні, выбаршчыка не душаць

8
(абноўлена 16:02 31.07.2019)
На выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў лістападзе конкурс складзе каля чатырох чалавек на месца, усяго будуць удзельнічаць каля пяцісот кандыдатаў, распавяла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, пакуль дакладна невядома, колькі прэтэндэнтаў вылучылі партыі. Да прыкладу, у 2016-м удзельнічалі 484 чалавекі. Што тычыцца цэнавага складніку, то ў Беларусі для кандыдата ўдзел у выбарах амаль бясплатны. Магчыма, нехта створыць свой асабісты невялікі фонд, з якога будзе фінансаваць выпуск лістовак.

Для параўнання, у Расіі ці Украіне ёсць паліттэхнолагі, яны адпрацоўваюць свой "хлеб", ствараецца адпаведны інфармацыйны прадукт, які душыць выбаршчыка. Старшыня ЦВК перакананая: у Беларусі ўсё не так, у нас у правядзенне выбараў ўкладваюцца "мінімальныя грошы".

"У нас выбарчая кампанія, скажам так, вельмі традыцыйная, кансерватыўная. Яна не прадугледжвае ўкладання вялікіх сродкаў. Можа, гэта здаецца сумным. Але, з іншага боку, гэта не стварае мітусні. Што дазваляе выбаршчыку спакойна, без усялякіх дзён цішыні, вызначыцца з выбарам. Яго не душаць", - распавяла Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1".

Нагадаем, Лідзія Ярмошына на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі 30 ліпеня прадставіла даты для правядзення галасаванняў: 7 лістапада - у Савет Рэспублікі, 17 лістапада - у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Аляксандр Лукашэнка даручыў узгадніць гэтыя даты з мясцовымі ўладамі, Камітэтам дзяржкантролю і Саўмінам. Зрабіць гэта неабходна да пятага жніўня.

8
Тэги:
Выбары, Беларусь, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (20)

Радыё