Аляксандр Лукашэнка

Уборачная і выбары: Лукашэнка назваў задачы для галоўнага ідэолага

6
(абноўлена 12:58 20.08.2019)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў новаму галоўнаму ідэолагу Андрэю Кунцэвічу "знайсці сябе" ва ўборачнай кампаніі і на будучых парламенцкіх выбарах, забяспечыўшы іх ідэалагічны складнік.

У "кадравы" панядзелак 19 жніўня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, ім стаў Андрэй Кунцэвіч. Новы намеснік Наталлі Качанавай пераедзе ў Мінск з Магілёва, дзе да гэтага часу ён займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Ужо вядома, што на новай пасадзе Кунцэвіч будзе курыраваць сферу ідэалогіі і працу СМІ. Пры гэтым прыярытэтнай задачай на бліжэйшую перспектыву для новага галоўнага ідэолага павінна стаць ідэалагічнае забеспячэнне будучых парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі ў лістападзе.

"Не ўмешваючыся ў кампетэнцыю Цэнтральнай выбарчай камісіі і іншых органаў улады, вы павінны займацца сваёй справай - вядома, чым. Адміністрацыі прэзідэнта даручана дапамагчы ЦВК - там усяго некалькі чалавек - дапамагчы правесці гэтую электаральную кампанію. Вы сябе павінны там знайсці - забяспечыць ідэалогію гэтай кампаніі", - даручыў Лукашэнка.

Як падкрэсліў беларускі лідар, забеспячэнне ідэалагічнага складніка павінна стаць пастаяннай функцыяй новага прызначэнца ва ўсіх пытаннях - "аж да ўборачнай кампаніі".

"Калісьці гэта абкамы партыі і ЦК прама вызначалі як ідэалагічнае забеспячэнне ўборачнай кампаніі. Мы так сёння не кажам. Але тым не менш у гэтай уборачнай кампаніі месца Адміністрацыі прэзідэнта павінна быць", - заявіў Лукашэнка.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы лічыць патрэбным "вельмі вялікую ўвагу надаваць працы з людзьмі", на чым ён акцэнтаваў увагу новага ідэолага.

6
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Радыё