Старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка

Мацвіенка: замежным студэнтам расійскіх ВНУ дазволяць падпрацоўваць

6
(абноўлена 15:31 31.10.2019)
Законапраект, які афіцыйна дазволіць замежным студэнтам расійскіх ВНУ падпрацоўваць паралельна з вучобай, можа быць прыняты да канца года, распавяла спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.

Гэтае пытанне абмяркоўвалі на Лівадыйскім форуме, які штогод праходзіць у Крыме. У прыватнасці, казалі аб стварэнні больш свабодных і спрыяльных умоў для працаўладкавання ў Расіі студэнтаў-замежнікаў.

"Спадзяюся, на гэтай восеньскай сесіі зможам яго (законапраект - Sputnik) прыняць. І тым самым усе замежныя студэнты, якія навучаюцца ў вышэйшай школе, змогуць паралельна ў выпадку жадання падпрацоўваць. Як гэта рабілі ўсе мы і як і сёння гэта робяць расійскія студэнты. Лічу, што гэта павысіць прывабнасць расійскай адукацыі", - адзначыла Мацвіенка.

Адзначым, аб магчымасці падпрацоўкі для студэнтаў-замежнікаў спытаў старшыня нацыянальнага балгарскага руху "русафілаў" Мікалай Малінаў. Паводле яго слоў, з Балгарыі штогод з'язджаюць на вучобу ў Расію каля 300 студэнтаў. Але каля паловы з іх хутка вяртаюцца на радзіму як раз з-за складанасцяў з афіцыйным працаўладкаваннем.

6
Тэги:
Расія, адукацыя

Радыё