Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў

Мезенцаў: Беларусь і Расія паспяхова ўзаемадзейнічаюць у сферы аховы здароўя

9
(абноўлена 09:16 13.11.2019)
Сумесная калегія Міністэрства аховы здароўя дазволіць палепшыць працу хірургаў і неўролагаў у абедзвюх краінах, упэўнены пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Ключавымі напрамкамі на калегіі міністэрстваў аховы здароўя былі пазначаныя неўралогія і нейрахірургія. Беларускія і расійскія медыкі сустрэліся ў такім фармаце ўжо ў шосты раз. Эфектыўнасць падобных мерапрыемстваў ужо неаднаразова пацвярджалася на справе.

"Тая практыка, якая сёння прадстаўлена як прадмет абмеркавання на сумеснай калегіі, датычыцца работы хірургічных і неўралагічных службаў абедзвюх краін, пацвярджае паспяховую сістэму падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў, і гэта ўжо сёння важны факт для павышэння ўзроўню аховы здароўя (грамадзян - Sputnik) дзвюх краін" , - адзначыў Мезенцаў.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка "дарожнай карты" у сферы аховы здароўя ў рамках інтэграцыі Беларусі і Расіі пакуль не плануецца. Але гэта не перашкаджае паглыбляць і пашыраць супрацоўніцтва. Усяго ж цяпер прапрацоўваюцца праекты па 31 "дарожнай карце", нагадаў пасол.

"Ідзе паслядоўная праца па ўзгадненні і прапрацоўцы дарожных карт. Тое ўзаемадзеянне бакоў, якое сёння паказана, гэта таксама важны вынік сумеснай работы", - падкрэсліў ён.

Каментар пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

9
Тэги:
Расія, Беларусь, Дзмітрый Мезенцаў

Радыё