Эксперт: інтэграцыя Беларусі і Расіі - абедзве краіны дзеляцца суверэнітэтам

Эксперт: інтэграцыя Беларусі і Расіі - абедзве краіны дзеляцца суверэнітэтам

15
(абноўлена 14:46 13.11.2019)
Складанасці працэса ўзгаднення дарожных карт у частцы падаткаў, нафты, газу і энергетыкі паміж Беларуссю і Расіяй пракаментаваў вядомы расійскі эксперт Мікалай Мяжэвіч.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас пракаментаваў у сераду ход узгаднення інтэграцыйных дарожных карт, якія неўзабаве будуць прадстаўлены на подпіс прэм'ер-міністрам Беларусі і Расіі. Кіраўнік беларускага Кабміна канстатаваў, што пакуль не ўрэгуляваныя пытанні па нафце і газу, падаткаабкладанні і энергетыцы, пры гэтым Румас адзначыў, што дарожныя карты будуць падпісаны толькі ў тым выпадку, калі інтарэсы Беларусі будуць улічаныя.

Відавочна, што экспертная супольнасць Саюзнай дзяржавы на гэтым этапе пазбягае ацэнак сітуацыі ў надзеі на пазітыўны і ўзаемавыгадны вынік няпростага працэсу ўзгаднення дадзенага пакета дакументаў, тым не менш, вядомы расійскі эксперт, прэзідэнт Асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў Мікалай Мяжэвіч пагадзіўся распавесці слухачам радыё Sputnik пра сваё бачанне інтэграцыйнага працэсу.

"Па-за залежнасці ад суадносін маштабаў абедзве краіны дзеляцца суверэнітэтам (адна пры гэтым большая за другую). Беларускі бок у сілу таго, што яна менш, зыходзіць з канцэпцыі непахіснасці суверэнітэту. Але чым далей мы - усёй планетай - едзем па гістарычным шляху, тым лепш разумеем , што суверэнітэт - катэгорыя вельми дзялімая, і нават уступаючы ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя, мы пачынаем дзяліцца суверэнітэтам. Мы дзелімся ім пастаянна. Калі гаворка ідзе аб поўнамаштабным эканамічным супрацоўніцтве ў Саюзнай дзяржаве, то гэта значнае і маштабнае пераразмеркаванне суверэнітэту і ўладных паўнамоцтваў. Немагчыма рухацца па шляху інтэграцыі і нічога не змяняць з пункту гледжання эканамічных і прававых рэжымаў. Так не бывае", - мяркуе эксперт.

Каментар прэзідэнта Асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў Мікалая Мяжэвіча слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

15
Тэги:
Інтэграцыя, Беларусь, Расія

Радыё