Палітолаг Аляксандр Насовіч на круглым стале ў прэс-цэнтры Sputnik

Эксперт: хто паедзе на перапахаванне Каліноўскага, было галоўнай інтрыгай

18
(абноўлена 14:07 19.11.2019)
Чаму беларусы адправілі віцэ-прэм'ера на перапахаванне астанкаў Кастуся Каліноўскага - меркаванне палітычнага аналітыка Аляксандра Насовіча.

Дэлегацыю Беларусі, якая 22 лістапада паедзе ў Вільню на цырымонію перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года, узначаліць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. На самай справе рашэнне адправіць менавіта яго - своеасаблівы кампраміс беларускіх уладаў па даволі спрэчным пытанні. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Sputnik Літва выказаў палітолаг Аляксандр Насовіч.

"І Польшча, і Літва, і беларуская апазіцыя (не ўлады, а нацыяналістычна настроеныя апаненты Лукашэнкі) лічаць Каліноўскага сваім нацыянальным героем. Для палякаў ён паляк, для літоўцаў - літовец, для беларусаў - беларус. Цяперашняе пахаванне, мяркуючы па ўсім, павінна стаць такім нацыянальным прымірэннем па гэтым пытанні", - разважае Насовіч.

Узровень беларускай дэлегацыі быў вялікай інтрыгай да апошняга моманту. Літва адразу абвясціла аб удзеле першай асобы, у Варшаве таксама даволі хутка пацвердзілі прыезд прэзідэнта. Але ад Беларусі паедзе толькі віцэ-прэм'ер, і гэта вельмі лагічна, упэўнены эксперт.

"Вядома, ідэалам для арганізатараў дзейства быў удзел у перапахаванні Лукашэнкі. Гэта быў бы трыумф літоўскай дыпламатыі. Але ў выніку прысутнасць Беларусі на ўзроўні віцэ-прэм'ера - гэта такі кампраміс з боку афіцыйнага Мінску, для якога Каліноўскі даволі спрэчная постаць. Таму што ён ураджэнец Беларусі, але лічыў сябе палякам і не змагаўся за незалежнасць Беларусі. Ён змагаўся за аднаўленне Рэчы Паспалітай", - нагадвае Насовіч.

Каментар палітычнага аналітыка Аляксандра Насовіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

18
Тэги:
Літва, Беларусь, Кастусь Каліноўскі

Радыё