Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Аляксей Осіпаў

Осіпаў: часам задаю архіярэям пытанне пра іх доўгія мантыі

11
(абноўлена 09:14 20.11.2019)
Ці патрэбныя Богу дарагія царкоўныя строі, раскоша і багацце - меркаванне расійскага багаслова Аляксея Осіпава.

Нашы ўяўленні аб справах, што даспадобы Богу, часам істотна разыходзяцца з меркаваннем святых айцоў, іх духоўным вопытам. Многія людзі, падобна продкам-язычнікам, спрабуюць залагодзіць Госпада нейкімі дарамі, выстойваюць у чарзе да мошчаў. Але не выкарыстоўваюць галоўную мову зносін - малітву. Ці патрэбныя Богу дары, тлумачыць расійскі багаслоў, ганаровы прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Аляксей Ільіч Восіпаў.

"Гэта робіцца не для Бога, а для сябе. Бо калі мы кагосьці любім, то імкнемся зрабіць нешта яму прыемнае. Па нашым грубым чалавечым успрыманні, у імкненні дагадзіць Богу мы робім багатыя аклады на іконы і ўпрыгожваем іх залатымі "цацкамі". Ці трэба гэта Богу? Вядома, не, гэта памылка нашай свядомасці. Тое ж тычыцца і багатага царкоўнага ўбору. Часам пытаюся ў архірэяў: навошта такая доўгая мантыя, што гэта за вамі цягнецца, ці не хвост?" - іранізуе Восіпаў.

Што ж на самай справе трэба і даспадобы Богу, слухайце ў фрагменце выступу ганаровага прафесара Маскоўскай духоўнай акадэміі Аляксея Осіпава на радыё Sputnik Беларусь.

11
Тэги:
Руская праваслаўная царква

Радыё