Радыё

Мінпрацы: з'явіцца не толькі дэкрэт для пап, але і паняцце "адзінокі бацька"

© Sputnik / Елена ВасильеваНачальнік галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Маслоўская
Начальнік галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Маслоўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адно з новаўвядзенняў у Працоўным кодэксе, які ўступіў у сілу 28 студзеня гэта прадастаўленне бацькам водпуску ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, прычым у некаторых выпадках такі водпуск можа стаць аплачваным.
Минтруда: появится не только декрет для пап, но и понятие "одинокий родитель"

Як патлумачыла падчас сустрэчы ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь начальнік галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Маслоўская, праца па змяненні Працоўнага кодэкса вялася на працягу чатырох гадоў. Пачалося ўсё з падпісання прэзідэнтам дэкрэта №5.

Юрыст: паняцце фрыланс у нашым заканадаўстве адсутнічае - Sputnik Беларусь
Радыё
Юрыст: паняцце фрыланс у нашым заканадаўстве адсутнічае

"Ён быў накіраваны на ўзмацненне адказнасці за працоўную і тэхналагічную дысцыпліну з боку кіраўнікоў і работнікаў. Вядома ж, патрабаванне заканадаўства, каб тыя рашэнні прэзідэнта, якія прымаюцца, былі трансфармаваны ў Працоўным кодэксе", - адзначыла Маслоўская.

Паводле яе слоў, працоўнае заканадаўства ў краіне павінна развівацца паралельна з развіццём грамадства і эканомікі. І адна з важных навацый - прадастаўленне бацькам водпуску на 14 каляндарных дзён у сувязі з нараджэннем дзіцяці на працягу першых шасці месяцаў без захавання заработнай платы.

"Пасля нараджэння дзіцяці сям'я ў поўным аб'ёме займаецца непасрэдна выхаваннем, гэта вельмі важна. І прадугледзелі, што калектыўным дагаворам можна павялічыць і працягласць гэтага водпуску, і захаваць заработную плату, калі ў арганізацыі прафсаюз з наймальнікам вызначаць, што ёсць такая магчымасць", - сказала Маслоўская.

Яшчэ адно новаўвядзенне - цяпер паняцце "адзінокі бацька" замацавана заканадаўча. Гаворка пра тыя сітуацыі, калі па тых ці іншых прычынах выхаванне дзіцяці цалкам кладзецца на плечы бацькі.

"З'яўляецца такое паняцце, як "адзінокі бацька". На яго распаўсюджваюцца ўсе гарантыі як для адзінокіх жанчын, жанчын-маці, тут усё ураўноўваецца", - падкрэсліла прадстаўнік Мінпрацы.

Поўнае відэа сустрэчы ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь з удзелам прадстаўнікоў Мінпрацы, Фэдэрацыі прафсаюзаў і БелАПП глядзіце на нашым YouTube-канале.

Стужка навiн
0