Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пры расійскім Міністэрстве аховы здароўя Мікалай Малышаў у ММПЦ МІА Россия сегодня

"Маскі - не глупства": эпідэміёлаг аб тым, як можа перадавацца каронавірус

51
(абноўлена 16:15 03.02.2020)
Як далей можа распаўсюджвацца па свеце каронавірус з Уханя, ад чаго гэта залежыць і хто рызыкуе заразіцца больш за іншых - меркаванне расійскага эпідэміёлага Мікалая Малышава.
"Маски ― не ерунда": эпидемиолог о том, как может передаваться коронавирус

Большая частка тых, хто заразіўся каронавірусам атрымалі яго праз забруджаныя паверхні, магчыма таксама заражэнне паветрана-кропельным, паветрана-пылавым шляхам і палавым шляхам, а таксама праз медыцынскія інструменты, заявіў вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі пры расійскім Міністэрстве аховы здароўя Мікалай Малышаў у ММПЦ МІА "Россия сегодня".

"Ёсць клінічная карціна, якая нагадвае большасць рэспіраторных інфекцый тым, што маецца тэмпература і кашаль, а таксама могуць з'явіцца і пяршэнне, галаўны боль, боль у суставах, з'явіліся паведамленні пра тое, што маецца і парушэнне функцый кішачніка. Але самае галоўнае, што можа працякаць лёгка, у сярэдне-цяжкай форме і ў цяжкай форме, калі выяўленая пнеўманія, звычайна двухбаковая", - распавёў Малышаў.

Спецыяліст удакладніў, што агучаная афіцыйнымі крыніцамі агульная колькасць тых, хто захварэў - гэта ў асноўным тыя, хто хварэе ў сярэдне-цяжкай і цяжкай форме. Неабходна памятаць таксама пра тыя, хто хварэе ў лёгкай форме і не звяртаецца да щрачощ. Адпаведна, хто захварэў, можа быць у два-тры разы больш, лічыць Малышаў.

"Чым небяспечныя лёгкія формы? Яны ў лёгкай форме праходзяць, але заражаць ён можа сапраўды гэтак жа і іншых. Сам не хварэе, але ў іншых захворванне можа працякаць у цяжкай форме", - адзначыў эпідэміёлаг.

Па дадзеных спецыялістаў, цяперашні каронавирус малаўстойлівы, асноўная крыніца заражэння - забруджаныя паверхні, адпаведна, асабліва актуальным становіцца пытанне асабістай гігіены, падкрэсліў эпідэміёлаг.

Тым часам, па звестках Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР, да панядзелка агульная колькасць тых, хто захварэў на пнеўманію, выкліканую вірусам 2019-nCoV, у Кітаі склаў 17 205 чалавек, 361 выпадак завяршыўся смяротным зыходам.

Каментар эпідэміёлага Мікалая Малышава слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.

51
Тэги:
парады ўрача, вірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (723)
Прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык лабараторыі Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Няцёсаў

Пакуль не забыліся: другая хваля COVID-19 узнікне невыпадкова - вірусолаг

5
(абноўлена 09:54 15.08.2020)
Другая хваля каронавіруса ўжо пачала ўзнікаць у тых краінах і рэгіёнах, дзе мясцовыя ўлады аб'яўляюць аб палягчэнні супрацьэпідэмічных мер, і людзі значна менш носяць маскі, кажа аўтарытэтны расійскі вірусолаг Сяргей Няцёсаў.
Вторая волна COVID-19 возникнет неслучайно ― вирусолог

Нагадаем, раней прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін заявіў, што медыцынскія спецыялісты аднымі з першых атрымаюць новую вакцыну ад COVID-19, што знізіць рызыкі захворвання.

У дадзеным выпадку гаворка можа ісці аб так званых "клінічных выпрабаваннях трэцяй фазы", калі будуць вакцынавацца групы людзей з высокай рызыкай захварэць, растлумачыў на радыё Sputnik прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык лабараторыі біятэхналогіі і вірусалогіі Факультэта натуральных навук Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Няцёсаў.

"Як правіла, гэта робіцца ў мясцовасці з высокай рызыкай захворвання або для груп насельніцтва з павышанай рызыкай заражэння. У шэрагу краін у якасці такіх груп выбіраюцца медыцынскія работнікі. У Расіі такім рэгіёнам можа стаць Масква", - распавёў Няцёсаў.

Другая хваля невыпадковая

Магутнасці для вытворчасці вакцын ў Расіі маюцца, як мінімум некалькі мільёнаў вакцын у месяц можа выпускацца, мяркуе вірусолаг. Аднак верагодна, што "гэта будзе 10-15 мільёнаў у год, і на працягу года-паўтара Расію можна будзе забяспечыць тымі вакцынамі, якія будуць эфэктыўнымі", лічыць Няцёсаў.

Акрамя таго, спецыяліст растлумачыў і ўзнікненне другой хвалі COVID-19, па словах Няцёсава, "другая хваля ўзнікне ў краінах невыпадкова, там урады абвясцілі аб палягчэнні мер, людзі сталі значна менш насіць маскі ў месцах агульнага карыстання, і менавіта гэта выклікала другую хвалю, а не нейкія там міфічныя іншыя рэчы".

"Калі мы хочам, каб хвалі не было, ні ў якім разе ніякіх масак здымаць нельга, трэба працягваць насіць маскі, мыць рукі і рабіць гэта да таго часу, пакуль вам не паставяць вакцыну, і не забываць пра тое, што ў чалавека ёсць такая ўласцівасць - прыкладна раз 20 у гадзіну абавязкова трэба рукамі памацаць твар, вось гэта трэба не забываць, пакуль вы рукі не пацерлі, гэтага не рабіць", - кажа Няцёсаў.

5
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (723)
Старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны

Задняпраны: спасылкі на тое, што нехта ўплывае звонку, негрунтоўныя

13
(абноўлена 12:47 14.08.2020)
Калі ў краіне ўсё добра, і народ разумее, што яго чуюць, немагчымыя ні "каляровыя", ні іншыя рэвалюцыі, лічыць лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны.
Заднепряный: ссылки на то, что кто-то влияет извне, несостоятельны

Пратэсты пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 9 жніўня. У першыя дні асноўныя дзеянні адбываліся на вуліцах, а затым перамясціліся на тэрыторыі буйных прадпрыемстваў не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Калі падключыліся працоўныя калектывы, сітуацыя крыху змянілася, адзначыў у каментары для радыё Sputnik Беларусь Васіль Задняпраны.

"У органах улады перамог здаровы сэнс, хочацца верыць, што перамог надоўга, і сілавікі сышлі з горада. І хочацца верыць, што гэта прывядзе да нейкай кансалідацыі ў краіне", - сказаў ён.

Ён таксама адзначае, што сітуацыя ў Беларусі зараз няпростая, але яна складвалася не адзін дзень. На яго думку, мы доўгі час назіралі, як ідзе "стэрылізацыя" ўсіх працэсаў у краіне. Гэта паказалі, да прыкладу, выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў у 2018-м, калі каля 70 адсоткаў участкаў былі безальтэрнатыўнымі.

"І спасылкі на тое, што звонку хтосьці ўплывае і мяняе нешта ў краіне, скажам так, негрунтоўныя, па меншай меры. Калі ў краіне ўсё добра, народ разумее, што яго чуюць, клапоцяцца пра яго, ён мае права ўплываць на працэсы ў краіне, тады немагчымыя рэвалюцыі. Ні "каляровыя", ні любыя іншыя. Я вельмі ганаруся тым, што наша грамадзянская супольнасць, нашы грамадзяне свядома (хоць цярплівыя як ні ў адной іншай краіне) і паказалі, што яны сапраўдныя беларусы і могуць пастаяць за сябе", - рэзюмуе Задняпраны.

За час акцый пратэсту беларускія праваахоўнікі затрымалі каля сямі тысяч чалавек. Напярэдадні міністр унутраных спраў Юрый Караеў узяў на сябе віну за гвалт пры разгоне пратэстуючых. А старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава паведаміла, што больш за тысячу затрыманых на акцыях пратэсту адпушчаныя пад абавязацельства не ўдзельнічаць у пратэстах.

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, які набраў па дадзеных ЦВК 80,08% галасоў.

Праграму "Грані фармату" з удзелам лідара Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

*Меркаванне суразмоўцы можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі

13
Тэги:
акцыі пратэстаў
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі