Радыё

МАГАТЭ: тэхнічных прэтэнзій да Беларускай АЭС няма

© Sputnik / Виктор ТолочкоМАГАТЭ: тэхнічных прэтэнзій да Беларускай АЭС няма
МАГАТЭ: тэхнічных прэтэнзій да Беларускай АЭС няма - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ні адзін пастаўшчык у свеце не зможа стварыць небяспечную атамную станцыю, упэўнены намеснік кіраўніка МАГАТЭ Міхаіл Чудакоў.
МАГАТЭ: технических претензий к Белорусской АЭС нет

Прадстаўнікі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы прыязджалі ў Беларусь, каб ацаніць гатоўнасць інфраструктуры. Па выніках апошняй місіі, як і па выніках усіх папярэдніх, пытанняў па ўвядзенні БелАЭС ў эксплуатацыю ў МАГАТЭ няма, падкрэсліў Чудакоў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Румас: абсалютны прыярытэт Беларусі - бяспека АЭС

"Цяпер, калі ідуць пакаленні 3+ з улікам усіх постфукусімскіх мерапрыемстваў, ні адзін пастаўшчык не створыць небяспечную атамную станцыю. І гэта адносіцца не толькі да Расіі. Натуральна, пакаленне 3+ бяспечна само па сабе. Але патрабуе пэўнай падтрымкі інфраструктуры і высокай культуры бяспекі" , - заявіў Чудакоў.

Што тычыцца шматлікіх прэтэнзій з боку Літвы, то прадстаўнік МАГАТЭ адмовіўся даваць якія-небудзь каментары. І заявіў, што ўсе пытанні краіны павінны вырашаць самастойна.

"Гэта не ў маёй кампетэнцыі, гэтыя пытанні павінны вырашацца паміж дзвюма краінамі, абедзве краіны павінны размаўляць адзін з адным на гэтую тэму. Што тычыцца тэхнічных нейкіх прэтэнзій да атамнай станцыі, іх у МАГАТЭ няма. Беларусь выконвае ўсе патрабаванні і з'яўляецца ўзорна-паказальнай краінай у гэтых адносінах", - сказаў Чудакоў.

Таксама ён адзначыў, што праверкі МАГАТЭ будуць працягвацца і пасля ўвядзення БелАЭС у эксплуатацыю. Арганізацыя валодае цэлым шэрагам механізмаў не толькі для новых станцый, але і для тых, якія ўжо працуюць, каб эксплуатаваць іх надзейна і з найбольшай эфектыўнасцю.

Каментар намесніка кіраўніка МАГАТЭ Міхаіла Чудакова слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0