Конкурс лічым на пальцах: мама абітурыента аб падачы дакументаў у ВНУ

Конкурс лічым "на пальцах": мама абітурыента аб падачы дакументаў у ВНУ

7
(абноўлена 15:49 27.07.2020)
У пятніцу 31 ліпеня ў ВНУ чакаецца ажыятаж - многия абитурыенты будуць падаваць дакументы на бюджэт у апошні дзень, між тым прахадныя балы ў гэтым годзе могуць быць менш, а ільготнікаў стане больш, прагназуе школьны педагог і мама абітурыента Ганна Граноўская.
Конкурс считаем "на пальцах": мама абитуриента о подаче документов в вуз

Дарэчы, выдача сертыфікатаў ЦТ, ад якой многія таксама чакалі ажыятажу, прайшла будзённа і спакойна, нават электронная чарга, дзе можна было забраніраваць час і дату выдачы сертыфікатаў, апынулася намінальнай, распавяла суразмоўца Sputnik, галоўны рэдактар "Паласатай газеты" Ганна Граноўская, "сын з сябрамі паехаў на разведку і наогул нікога не знайшоў, хоць на гэты час былі запісаныя каля 70 чалавек", сказала яна.

Што тычыцца падачы дакументаў на абраны факультэт і спецыяльнасць, "некаторыя знаёмыя адправіліся падаваць дакументы ў першы ж дзень, частка прыняла пазіцыю чакання, а мы вось яшчэ вагаемся", распавяла суразмоўца.
Хутчэй за ўсё, людзі будуць настроены на тое, каб мець "большае разуменне, свеціць ім той ці іншы факультэт ці не свеціць, і асноўная маса панясе дакументы пачынаючы з панядзелка-аўторка", але 31 чысла будзе самы вялікі ажыятаж, прагназуе Граноўская.

Конкурс менш, ільготнікаў больш

"Я б настройваўся на тое, што конкурс будзе крыху менш, чым у мінулым годзе. І я мяркую, што гэта звязана з тым, што заданні ЦТ былі ўскладненыя, і як у мінулым годзе "наторкаць ялінкай" адказы было ўжо немагчыма. Таму мой прагноз, што прахадны бал крыху менш. І я б настройвалася на тое, што будзе вялікі прыток ільготнікаў - тых, каму ў гэтым годзе дазволена паступаць звыш конкурсу або на нейкіх прыярытэтных пачатках", - разважае Граноўская.
Крыўдна, што падчас уступнай кампаніі не хапае падрабязнай аналітыкі, кажа суразмоўца, "даводзіцца назіраць, як працуе прынцып "адна бабка сказала", і гэта вельмі здзіўляе і засмучае, дадае Граноўская.

"Я б наогул прапанавала, каб была лінія дапамогі абітурыенту, дзе была б уся інфармацыя зведзена разам, нейкі call-цэнтр, сайт у рэшце рэшт, які можна кожны год у перыяд паступленняў абнаўляць інфармацыяй, каб гэта было не на пальцах, а выразна і канкрэтна. І гэта было б вельми карысна", - рэзюмуе Граноўская.

7
Тэги:
Уступная кампанія, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020 (72)
Палітычны і эканамічны эксперт Мікалай Мяжэвіч

Рэформы, суверэнітэт, стасункі з РФ - што хвалявала беларусаў перад выбарамі

7
Суверэнітэт краіны, асноўныя вектары знешняй палітыкі, эканоміка і яе трансфармацыі ― што яшчэ хвалявала экспертную супольнасць і радавых беларусаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў — 2020.
"Суверенитет, экономика, отношения с РФ": Межевич о послании Лукашенко

Актуальныя тэмы, якія абмяркоўваліся на розных узроўнях напярэдадні беларускіх выбараў, гэта стаўленне да суверэнітэта, прычым не толькі ў самой краіне, але і да суверэнітэта іншых дзяржаў, а таксама асноўныя вектары знешняй палітыкі, пра гэта суразмоўца Sputnik, кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, доктар эканамічных навук Мікалай Мяжэвіч заявіў у праграме "Грані фармату", якая выйшла напярэдадні паслання Лукашэнкі народу і парламенту.

Пры гэтым самай рэзананснай тэмай, якая выклікае найбольшую колькасць дыскусій, па-ранейшаму застаецца эканамічная сітуацыя ў рэспубліцы і магчымасці яе трансфармацый, пра што таксама разважае суразмоўца.

"Вельмі шмат дыскусій, хоць на мой погляд, менш чым трэба, з нагоды эканамічнай мадэлі ў Беларусі. Зразумела, што тую мадэль, якая ёсць, хтосьці ацэньвае вельмі высока, хтосьці ацэньвае зусім невысока і рэзка крытыкуе, але гэтая мадэль звязаная з палітычнымі і эканамічнымі рашэннямі аднаго чалавека ― Аляксандра Лукашэнкі. Спадарыня Меркель, якая сядзіць у сваім крэсле канцлера таксама не першы тэрмін, прыняла абсалютна гатовую, сталую нямецкую дзяржаву, якая прайшла праз усе складанасці другой паловы 20-га стагоддзя, і ў гэтым сэнсе спадарыня Меркель не зрабіла вызначальнага ўнёску ва ўсе ключавыя характарыстыкі краіны", ― лічыць Мяжэвіч.

Ролю Лукашэнкі ў фармаванні эканамічнай мадэлі краіны "можна параўнаць з роляй прэзідэнта Пуціна, але і тут 90-я гады, якія падзялілі распад СССР і прыход да ўлады расійскага прэзідэнта, зрабілі многія рэчы незваротнымі, і камусьці гэта падабаецца, а камусьці можа не падабацца, але гэта ёсць", адзначае суразмоўца.

7
Тэги:
Пасланне прэзідэнта да народа і парламента, Беларусь, Выбары
Кандыдат медыцынскіх навук, супрацоўнік РНПЦ псіхічнага здароўя Аліна Волчанка

Што здзіўляе медыкаў у адносінах беларусаў да COVID-19 - эпідэміёлаг

8
(абноўлена 15:34 05.08.2020)
Што беларусы на самай справе ведаюць пра каронавірусную інфекцыю і каму вераць, якія меры прафілактыкі выкарыстоўваюць і які зараз рэальны псіхалагічны настрой насельніцтва - РНПЦ псіхічнага здароўя праводзіць даследаванне гэтай тэмы, апытанне добраахвотнае і ананімнае.
Что удивляет медиков в отношении белорусов к COVID-19 ― эпидемиолог

Спецыялістам важна даведацца, наколькі дасведчанасць грамадзян аб тым, што трэба рабіць кожнаму ва ўмовах пандэміі COVID-19, уплывае на тое, як беларусы выкарыстоўваюць гэтыя меры прафілактыкі ў рэальным жыцці і як псіхалагічна спраўляюцца з гэтым выклікам, распавяла Sputnik кандыдат медыцынскіх навук, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі клініка-эпідэміялагічных даследаванняў РНПЦ псіхічнага здароўя Аліна Волчанка. Першая частка даследавання была праведзена ў сакавіку-красавіку, дадала субяседніца.

"Дасведчанасць, наколькі можна меркаваць, не была дрэннай, але не было даверу СМІ, сістэме аховы здароўя і дзяржаве ў цэлым як гарантам бяспекі. Усе гэтыя асновы пахіснуліся, мяркуючы па адказах беларусаў, найбольшую падтрымку яны знаходзілі ў коле сям'і і самых блізкіх людзей, а таксама калегаў і сяброў, калі тыя з'яўляліся медыкамі", - распавяла Волчанка.

Крэдыт даверу насельніцтва да нашых дактароў на самай справе вельмі высокі і гэта вельмі радуе, адзначыла субяседніца Sputnik.

У другой частцы даследавання, якая будзе праводзіцца яшчэ месяц, важна паглядзець у дынаміцы, у тым ліку, і як змяніўся ўзровень даверу да тых ці іншых крыніц інфармацыі, якія стратэгіі выбіраюць для сябе людзі і як яны спраўляюцца з сітуацыяй, каму вераць, і хто іх падтрымлівае, дадала эпідэміёлаг.

Беларусы стаміліся ад каронавіруса?

"Цяпер, калі лета і зусім не хочацца насіць маскі, і статыстыка захворвання зніжаецца, наколькі гэта цяжка і наколькі яшчэ застаецца прыхільнасць мерам прафілактыцы? Мы сапраўды стаміліся, і важна разумець, што ж дае сіл тым, хто ўсё яшчэ выконвае меры прафілактыкі - альбо гэта высокі ўзровень дасведчанасці, альбо гэта толькі медыцынскія работнікі, альбо наадварот павышаны ўзровень трывожнасці", - разважае спецыяліст.

Таксама суразмоўца Sputnik распавядае, як былі выкарыстаныя вынікі першай часткі даследавання, атрыманыя вясной, калі ўзровень захворвання ў краіне набліжаўся да максімальнага.

"Мы якраз трапілі ў хвалю увагі СААЗ да нашай краіны, дзе было сказана пра тое, што важна казаць аб статыстыцы - даваць насельніцтву лічбы і інфармацыю, так мы супакойваем псіхалагічна. І вельмі выдатна актывізаваліся нашы дактары і валанцёры, пасля першага стрэсу яны самі сталі казаць і пісаць у сваіх сацсетках, і вельмі добра паўплывалі на дасведчанасць і заспакаенне грамадзян у сітуацыі самаізаляцыі і абмежаванні сацыяльнай актыўнасці", - распавяла спецыяліст.

Прыняць удзел у даследаванні РНПЦ псіхічнага здароўя можна па спасылцы, апытанне праводзіцца ананімна і не носіць камерцыйных мэтаў, адказы будуць выкарыстаны выключна ў навуковых мэтах, падкрэсліла эпідэміёлаг.

8
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Лукашэнка аб мітынгах апанентаў, каронавірусе і адносінах з Расіяй

0
(абноўлена 17:20 09.08.2020)
Прэзідэнт запэўнівае, што не можа назваць гэтую кампанію самай складанай - і нагадвае, што ў 2010 годзе таксама было нялёгка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з прэсай на выбарчым участку. Кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў дзеянні альтэрнатыўных кандыдатаў, іх праграму, а таксама мітынгі. Закрануў і акцыю Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў.

Журналісты ў размове з Лукашэнкам распыталі яго і пра каронавірус і ён прызнаў, што хвароба гэтая непрыемная.

Тэма беларуска-расійскіх адносінаў таксама была ў парадку дня.

"На усходзе ў нас вельмі моцныя дзве дзяржавы. Хочам мы, ці не хочам, мы з Расіяй заўсёды будзем супрацоўнічаць, будзем заўсёды разам, у залежнасці ад таго, наколькі Расія здольная на больш цеснае або менш цеснае супрацоўніцтва", – адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка падкрэсліў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін запэўніў яго ў намерах будаваць братэрскія адносіны. Кароткую версію размовы прэзідэнта з журналістамі глядзіце на відэа.

0
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020