Радыё

Шок і траўмы: як можна атрымаць або аказаць дапамогу пасля пратэстаў

© Sputnik / Елена ВасильеваКандыдат медыцынскіх навук Аліна Воўчанка
Кандыдат медыцынскіх навук Аліна Воўчанка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сітуацыя, у якой апынуліся беларусы, якія сталі сведкамі жорсткай рэакцыі сілавікоў на пратэсты мінулага тыдня, можа класіфікавацца як шокавая траўма; як дапамагчы справіцца пацярпелым, распавядае кандыдат медыцынскіх навук Аліна Воўчанка.
Шок и травмы: как можно получить или оказать помощь после протестов

У сацсетках цяпер шмат паведамленняў ад урачоў і валанцёраў з прапановамі дапамогі тым, хто так ці інакш пацярпеў падчас пратэстаў на мінулым тыдні. Сапраўды, ёсць супольная ініцыятыва такой дапамогі BY_Help, куды можна звярнуцца па тэлефонах ці праз Telegram-канала ці ж пакінуць заяўку аб такой дапамогі, распавядае суразмоўца радыё Sputnik, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі клініка-эпідэміялагічных даследаванняў РНПЦ псіхічнага здароўя Аліна Воўчанка.

"Там абсалютна зразумела, калі вы хочаце прапанаваць дапамогу ці вы пацярпелы і хочаце атрымаць дапамогу, трэба будзе адказаць на простыя пытанні, каб падабраць па вашаму профілі спецыяліста, які знаходзіцца максімальна блізка і максімальна хутка гатовы аказаць вам дапамогу і падтрымку", - распавядае Воўчанка.

Таксама ў Мінску арганізаваўся і гарадскі лагер для дзяцей пацярпелых, дзе дапамогуць дзецям перажыць стрэс і дадуць бацькам трохі адысці ад турботы пра дзяцей, каб самім аднавіцца, гэты лагер бясплатны для пацярпелых, кажа суразмоўца.

Траўмы - не толькі фізічныя

Па дапамогу на Telegram-канал зараз звяртаецца шмат людзей, дадае спецыяліст, гэта не толькі тыя, хто пацярпеў, быў затрыманы або знаходзіцца ў шпіталі, але і тыя, хто быў сведкам або чые родныя пацярпелі.

"Сітуацыя, у якую трапілі беларусы, можа класіфікавацца як шокавая траўма, для якой характэрныя раптоўнасць, поўная страта кантролю над сітуацыяй, акт пагрозы, сур'ёзнае пашкоджанне або нават смерць, жах і бездапаможнасць. Калі хоць бы тры прыкметы ёсць, гэта ўжо шокавая траўма, і зусім неабавязкова быць у ізалятары, каб яе атрымаць, можна проста паглядзець на вуліцу, калі хтосьці жыве на Пушкінскай або ў цэнтры горада і былі сведкамі затрыманняў, гэтага часам бывае дастаткова", - распавядае Воўчанка.

Як адзначае суразмоўца, у такой сітуацыі дапамагчы могуць не толькі ўрачы, але і чалавек, які знаходзіцца побач з пацярпелым, з большай псіхічнай устойлівасцю. Якімі метадамі можна дапамагчы сабе самому ці блізкаму вам чалавеку справіцца з траўматычным вопытам, слухайце ў аўдыёзапісы гутаркі.

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Па афіцыйных дадзеных ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Нязгодныя з вынікамі выбараў людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстоўцаў, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамлялі МУС і Міністэрства аховы здароўя, у ходзе беспарадкаў пацярпелі сотні людзей.

Стужка навiн
0