МІНСК, 2 красавіка — Sputnik. Вялікі велікодны Трыдыум пачынаецца ў каталікоў у чацвер, адзін з мінскіх прыходаў будзе весці анлайн-трансляцыю набажэнстваў.
Вялікдзень у каталікоў у 2015 годзе прыпадае на 5 красавіка, праваслаўныя ў гэты дзень адзначаюць Вербніцу, ці Уваход Гасподні ў Іерусалім.
"Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах у дні Велікоднага Тридума, прыход Св. Іаана Евангеліста і св. Максіміліяна Кольбэ ў Мінску будзе весці прамыя трансляцыі", — паведамілі Sputnik ў прэс-службе рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што ў Вялікі чацвер анлайн-трансляцыя імшы Вячэры Гасподняй пачнецца ў 19.00, у Вялікую пятніцу (3 красавіка) у 18.30 пачнецца трансляцыя хроснага шляху, а ў 19.00 — літургіі Страсцей Гасподніх і пакланення Крыжу. У Вялікую суботу (4 красавіка) у 21.00 пачнецца анлайн-трансляцыя навячэр'я Вялікдня.
Як паведаміў журналістам мітрапаліт Мінска-Магілеўскі архібіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, Велікодны Трыдыум — гэта вяршыня літургічнага года.
"У Вялікі чацвер, калі ўспамінаюцца падзеі Тайнай Вячэры, святары зробяць абрад абмывання ног 12 мужчынам-парафіянінам. Гэтым мы паказваем, што павінны мыць ногі парафіянінам, як гэта зрабіў Хрыстос, абмыўшы ногі сваім 12 вучням-апосталам", — растлумачыў Кандрусевіч.
Паводле яго слоў, ніхто спецыяльна не выбірае, каму з вернікаў святар будзе абмываць ногі. "Гэта можа быць любы чалавек, ён толькі павінен загадзя папярэдзіць святароў, што ён гатовы ўдзельнічаць у такім абрадзе", — сказаў мітрапаліт.
Архібіскуп расказаў, што ў Вялікую пятніцу, адзіны дзень у годзе, калі ў касцелах не служацца святыя імшы, толькі ўвечары ідзе служба, падчас якой успамінаюцца мукі Хрыста на Крыжы, на гэтай службе прыхаджане становяцца на калені перад крыжом.
У Вялікую суботу, па словах Кандрусевіча, у храмах з самай раніцы пачынаюць асвячаць ежу.
"Прыносіць для асвячэння можна розныя прадукты, але самае галоўнае — павінны быць яйкі-нагадаў мітрапаліт.
Ён таксама паведаміў, што галоўная Велікодная літургія пачнецца ў архікатэдральным касцёле імя Святой Дзевы Марыі ў суботу ў 21.45. "Гэта час пачатку прамой тэлетрансляцыі", — удакладніў ен.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Абмежаванні ў Італіі з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прадоўжаны да 6 красавіка, адпаведнае распараджэнне прыняў урад краіны, яно ўступіць у сілу 6 сакавіка.
Антыкаронавірусныя меры, якія дзейнічаюць цяпер у Італіі, прадугледжваюць абавязковае захаванне сацыяльнай дыстанцыі, выкарыстанне медыцынскіх масак, забарону на знаходжанне вялікай колькасці людзей у грамадскіх месцах.
Таксама захоўваецца падзел рэгіёнаў краіны па колерах у залежнасці ад паказчыкаў захворвання. Прадугледжаны "чырвоныя", "аранжавыя", "жоўтыя" і "белыя" зоны.
У "чырвоных" зонах усіх школьнікаў перавядуць на выдаленае навучанне, раней гэтая мера дзейнічала толькі ў дачыненні да вучняў сярэдняй і старэйшай школ.
Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, Італія знаходзіцца на восьмым месцы ў рэйтынгу краін з найбольшай колькасцю зафіксаваных выпадкаў захворвання каронавірусам - 2,9 млн чалавек. Па колькасці смяротных вынікаў Італія лідзіруе сярод краін Еўрасаюза і знаходзіцца на шостым месцы ў сусветным рэйтынгу - звыш 98 тысяч чалавек.
Ён звярнуўся да каталікоў з традыцыйным велікодным пасланнем і благаславеннем Urbi et Orbi (Гораду і Свету) не з балкона Сабора да плошчы, на якой звычайна збіраецца вялікі натоўп, а ў зусім пустым галоўным каталіцкім храме свету.
У гэтым годзе каталіцкае свята выпадае на 4 красавіка, таму і яго мясцовыя вернікі правядуць, верагодна, дома.
Чытайце таксама:
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Перадачу магілёўскага кафедральнага касцёла вернікам у бязвыплатнае карыстанне абмеркавалі на сустрэчы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, паведамілі ў аблвыканкаме.
Гэта адна з першых сустрэч біскупа Велікасельца з беларускімі чыноўнікамі ў новым статусе. Як раней паведамлялася, пантыфік 3 студзеня прыняў адстаўку арцыбіскупа Мінскага Тадэвуша Кандрусевіча і прызначыў генеральнага вікарыя Пінскай рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яшчэ ў траўні 2020 года яму споўнілася 75 гадоў, але Папа Рымскі дазволіў яму працягваць выконваць свае функцыі наступныя два гады.
"Падчас сустрэчы дэталёва абмяркоўвалася тэма статусу магілёўскага кафедральнага касцёла ў кантэксце перадачы яго прыхаджанам ў бязвыплатнае карыстанне", - паведамілі Sputnik у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце.
Там таксама адзначылі, што губернатар Заяц і біскуп Велікаселец сярод іншых абмеркавалі пытанне далейшага лёсу прыбудовы да касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
На сустрэчы Заяц падкрэсліў, што ў рэгіёне няма рознагалоссяў на міжрэлігійнай глебе. Бакі таксама адзначылі, што асноўная місія канфесій і ўлады - "гэта служэнне народу".
Пасля сустрэчы з губернатарам Казімір Велікаселец пагутарыў з прэсай, на якой заявіў, што працуе ў Беларусі даўно і заўсёды знаходзіў агульную мову з выканаўчай уладай.
Сабор Успення Дзевы Марыі, кафедральны касцёл у Магілёве з'яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі барока, пабудаваны ў 1738-1752 гадах. Сабор стаіць на месцы былога кляштара кармелітаў. У 1956 годзе сабор быў зачынены, у ім размясціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У пачатку 1990-х гадоў будынак сабора быў вернуты вернікам, рэстаўрацыя ішла аж да 1994 года.
Чытайце таксама:
Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П'ер Пазаліні.
Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.
Па народным павер'і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць упаўшую зорку – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам або кагосьці з яго блізкіх.
Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.