Рыгор Барадулін

Помнік Барадуліну асвяцілі на Ушаччыне

72
(абноўлена 02:30 27.12.2015)
Грошы на помнік паэту збіралі ўсім светам.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Адкрыццё і асвячэнне помніка Рыгору Барадуліну на Бутоўскіх могілках у Вушачах (Віцебская вобласць) адбылося сёння, 26 снежня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.



Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года ў Мінску. Згодна з апошняй воляй паэта, ён быў пахаваны побач з маці ў родных Вушачах. 16 лістапад 2015-га супрацоўнікі Авіяцыі МНС Беларусі пры дапамозе верталёта Мі-8 апусцілі валун вагой 2,5 тоны на магілу.

"На магіле паэта ўсталяваны помнік, згодна з яго апошняй воляй. Перад смерцю паэт пакінуў завяшчанне: "Калі я пайду, пастаўце мне сівой валун і крыж на валуне…", — паведамілі ў Касцёле.

Там удакладнілі, што грошы на помнік народнаму паэту збіралі ўсім светам, з усёй краіны перадаваліся ахвяраванні для аздаблення пахавання. Шмат дапамогі аказаў мясцовы Ушацкі выканкам.

72
Тэги:
Помнікі, Рыгор Барадулін, Беларусь
Каментары