Каталіцкі ружанец

Беларуская Каталіцкая місія ў Лондане асвячае новую святыню

20
Адзіная ў замежжы адмыслова пабудаваная беларуская грэка-каталіцкая царква і першая драўляная царква ў Лондане ад часоў Вялікага пажару (1666 год) будзе асвечана ў Лондане.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Новазбудаваная царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага, і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа будзе асвечаная ў Лондане 17 снежня, паведамляецца на сайце Католік.by.

Урачыстаць адбудзецца ў 10.30 па адрасе Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY. Бліжэйшая станцыя метро — Woodside Park.

Збудаваная на 30-я ўгодкі Чарнобыля, яна таксама будзе храмам-помнікам усім ягоным ахвярам.

Пасля Боскай Літургіі адбудзецца выступленне дырэктара Дабрачыннага фонду "Сакавік" Марыі Міцкевіч, прысвечанае дзейнасці Беларускай місіі і яе рэктара Аляксандра Надсана ў галіне дапамогі ахвярам Чарнобыля ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х.

Урачыстасць завершыцца прыёмам у Марыян Хаўз.

20
Тэги:
Каталіцтва, Вялікабрытанія, Лондан
Каментары