Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

Беларускія каталікі ідуць у касцёлы за грамнічнымі свечкамі

18
2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай або Грамніцамі.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Асвячэнне свечак і вады праходзіць сёння ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі, паведамілі Sputnik у чацвер у Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

"У свята Ахвяравання Гасподняга ва ўсіх храмах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы. У пачатку набажэнства адбываюцца працэсіі са свечкамі", — распавялі Sputnik святары.

Па іх словах, асвячоныя ў гэты дзень свечкі называюць "грамнічнымі", іх запальваюць у час навальніцы, каб апека Маці Божай выратавала ад небяспекі стыхіі. "Запаленую грамнічную свечку таксама даюць у рукі чалавеку, які памірае, каб Найсвяцейшая Дзева Марыя прывяла яго душу на неба", — сказалі суразмоўцы агенцтва.

18
Тэги:
касцёл, свята, Рэлігія, Беларусь
По теме
Лукашэнка: для Беларусі Ватыкан - асаблівы партнёр

Рэлігія