Касцёл святога Яўхіма

У Клюшчанах на месцы згарэлага касцёла пабудуюць капліцу

15
(абноўлена 10:14 25.07.2017)
Касцёл у Клюшчанах з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэў 6 чэрвеня бягучага года.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выдаў распараджэнне аб зборы матэрыяльных сродкаў на будаўніцтва новай капліцы ў Клюшчанах, якую пабудуюць на месцы згарэлага касцёла св. Яўхіма, паведамляе сайт Рыма-каталіцкага касцёлу.

Збор ахвяраванняў ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў нядзелю 6 жніўня.

"Ад імя клюшчанскіх вернікаў звяртаюся да вас з просьбай быць салідарнымі і сабраць ахвяраванні на будову капліцы, якая павінна з'явіцца на месцы страчанага касцёла", — гаворыцца ў паведамленні.

Святыня з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэла 6 чэрвеня. Касцёл з дрэва быў пабудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 г. У 1990-х яго вярнулі вернікам.

У касцёле ў Клюшчанах нёс служэнне ксёндз Канстанцін Стэповіч (паэтычны псеўданім — Казімір Сваяк). Тут у 1915 годзе ён прамовіў адно з першых сваіх казанняў на беларускай мове, што ў той час было ў навінку.

У клюшчанскай парафіі Казімір Сваяк арганізаваў парафіяльны хор, у якім іграў на скрыпцы і спяваў. Таксама дзякуючы намаганням святара ў наваколлі была арганізавана праца некалькіх школ з беларускай мовай навучання.

15
Тэги:
Гісторыка-культурныя каштоўнасці, Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі, Казімір Сваяк, Гродзенская вобласць

Рэлігія