Верніца ў  касцёле

Каталікі адзначаюць Дзень усіх святых: моляцца аб памерлых продках

7
(абноўлена 10:33 01.11.2017)
З 1 па 8 лістапада каталіцкія святары будуць асаблівым чынам маліцца за памерлых і адпускаць грахі жывым.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Тысячы вернікаў прыйдуць сёння ў касцёлы, каб памаліцца за душы памерлых продкаў і запаліць памінальныя свечкі, паведамілі Sputnik у сераду ў Рымска-каталіцкай царкве Беларусі.

1 лістапада, згодна з каталіцкім календаром, адзначаецца Дзень усіх святых. 

"У гэты дзень вернікі раніцай удзельнічаюць у літургіі, запальваюць шмат свечак, а потым ідуць на могілкі, каб прывесці да парадку магілы сваіх блізкіх", — распавялі святары.

Па іх словах, 2 лістапада надыходзіць асноўны памінальны дзень — Дзяды.

"На Дзяды таксама прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых", — сказалі ў РКЦ Беларусі.

Памінальная актава

У каталікоў з 1 па 8 лістапада асаблівыя памінальныя дні, яны называюцца актава ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. У гэтыя дні святары моляцца асаблівым чынам, у тым ліку на могілках.

Акрамя гэтага, па словах суразмоўцаў агенцтва, у гэтыя дні вернікам даецца магчымасць атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў.

"Для таго, каб атрымаць індульгенцыю, трэба паспавядацца, прычасціцца, памаліцца і наведаць магілы памерлых продкаў", — сказалі святары.

7
Каментары