МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Праваслаўная царква сёння адзначае Сабор Архістратыга Міхаіла і іншых нябесных сіл бясплотных, ці Міхайлаў дзень.
Свята было ўстаноўлена ў горадзе Лаадыкія на Памесным саборы хрысціянскай Царквы ў IV стагоддзі, а дата 21 лістапада абраная не выпадкова (па старым стылі — 8 лістапада) — гэты месяц лічыўся пачаткам года. Міхайлаў дзень з'яўляецца непераходзячым святам.
У гэты дзень вернікі ўспамінаюць усіх анёлаў і архангела Міхаіла, які стаіць на чале. Царква паважае яго як правадыра нябеснага войска — архістратыга. Міхаіл стаіць на чале нябеснага войска анёлаў, серафімаў, херувімаў і іншых памочнікаў. Таксама Міхаіла называюць абаронцам душ тых, хто памёр — ён пераносіць душы са свету жывых на неба. Архангел Міхаіл на Страшным судзе пакліча мёртвых з магіл і будзе ўзважваць душы грэшнікаў, каб маліцца Госпаду аб прабачэнні.
Архангел Міхаіл — пераможца злых духаў, якія з'яўляюцца крыніцай хвароб, таму праваслаўныя ў гэты дзень моляцца Міхаілу аб вылячэнні хвароб, умацаванні сіл, вызваленні ад смутку. На абразах Архангел Міхаіл намаляваны з вогненным мячом ці дзідай.
У Міхайлаў дзень нельга сварыцца. Да гэтага дня заканчваліся ўсе працы і жанчыны ладзілі дома сапраўдныя баляванне, сталы накрывалі шчодра. Паста ў гэты дзень няма, таму можна ўжываць любую ежу.
Аднак у гэты дзень нельга выконваць сур'ёзную працу, напрыклад, секчы сякерай, рэзаць нажом. У адваротным выпадку можна ўгневаць святога Міхаіла.
Адно з такіх месцаў для купанняў мінскія выратавальнікі падрыхтавалі на Ваўковічскім вадасховішчы пад Мінскам на выратавальнай станцыі "Пціч".
Акрамя ратавальнікаў за бяспекай тых, хто акунаецца, сачылі медыкі Чырвонага Крыжа і супрацоўнікі АСВОД.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як акуналіся ў палонку на Пцічы самыя адважныя.
Вялікі чын асвячэння вады ўжо прайшоў ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі. Чысцюткую ваду можна будзе набраць і ў наступныя некалькі дзён свята.
Глядзіце таксама:
Мужчына акунаецца ў палонку на Ваўкавічскім вадасховішчы пад Мінскам у дзень святкавання Вадохрышча.
Для купанняў мінскія выратавальнікі падрыхтавалі купелі пад Мінскам на вадасховішчы "Пціч".
Самыя загартаваныя вернікі не забаяліся і дваццаціградусных маразоў.
Абавязкова пры выхадзе з ледзяной вады надзець цёплы абутак ці хаця б стаць на сухую паверхню, інакш арганізм атрымае хуткае пераахаладжэнне.
Гэта вельмі моцны стрэс для арганізма, лічаць урачы. Нават даросламу трэба трымацца пільнасці, да гэтага трэба рыхтавацца цэлы год, паступова: абціранні, абліванні.
Свята Вадохрышча адзначаецца 19 студзеня. Вялікі чын асвячэння вады прайшоў ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.
У Святым Евангеллі сказана, што Ісуса хрысціў сам Іаан Прадвеснік. Ісус прайшоў вадохрышчанскі абрад ва ўзросце 30-ці гадоў. Легенда абвяшчае: падчас святога таінства хрышчэння на Ісуса паў Дух Святы ў абліччы голуба. Ён паслаў Хрыста адпускаць грахі чалавечыя і дараваць грэшнікам другі шанец на жыццё.
Палатка Беларускага Чырвонага Крыжа ля палонкі на Ваўкавічскім вадасховішчы пад Мінскам, дзе жыхары акунаюцца ў дзень святкавання Хрышчэння.
З-за напружанай сітуацыі ў рэспубліцы з каронавірусам, медыкі раяць не акунацца ў купелі. Калі ж чалавек усё ж рашыўся на гэта, варта загадзя пракансультавацца з урачом.
Крыніцай свяшчэннай вады ў гэты дзень лічыцца ўся вада. А сам рытуал носіць узнёслы характар і ўзвялічвае Збавіцеля і вадохрышчанскі цуд.
Акунуцца ў купель можна ў бліжэйшыя тры дні. Хрышчэнскую ваду таксама можна будзе набраць у храмах і ў наступныя некалькі дзён свята.
У самым галоўным горадзе летапіснага Тураўскага княства, дзе на працягу больш за тысячу гадоў знаходзіцца цэнтр праваслаўя, вернікі сабраліся ў саборы на службе ў гонар Вадохрышча.
У Тураве, як і па ўсёй краіне, прынята ў гэты дзень ныраць у іардань на рацэ. Няхай гэты звычай і не ўхваляюць у царкве, але важна, што і не асуджаюць.
На Палессі стаялі сапраўдныя вадохрышчанскія маразы, і тэмпература паветра апусцілася да адзнакі ў мінус 25 градусаў.
Над палонкай у рацэ Струмень стаялі клубы прывабнай пары.
Глядзіце ў відэасюжэце Sputnik Беларусь, як у старажытным беларускім горадзе акунаюцца ў палонцы смелыя палешукі.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.
"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.
Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.
21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.
Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.
Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.
У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.
19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.
Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.
Чытайце таксама: