Прэзентацыя Святога Пісання

Новы Запавет на мове прэзентавалі каталікі ў Чырвоным касцёле

25
(абноўлена 10:34 27.11.2017)
Гэта першы поўны пераклад кніг Новага запавету на беларускую мову, выкананы беларускім рымска-каталіцкім касцёлам.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Прэзентацыя першага поўнага рымска-каталіцкага выдання "Новы запавет" на беларускай мове прайшла ў Мінску.

Кнігу прадставілі падчас сімпозіума, які адбыўся 25 лістапада ў касцёле святых Сымона і Алены. Першы поўны пераклад выканалі супрацоўнікі секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў, якая працуе пры Каталіцкім касцёле Беларусі. Выданне прэзентаваў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

"Трэба дзякаваць кардыналу Казіміру Свёнтэку за тое, што ён заснаваў гэтую секцыю па перакладах. Дзякую ўсім членам секцыі. Яны вялікай ахвярай здзейснілі тое, што мы зараз маем. Таксама выдавецтву "Про Христо", якое займалася мастацкім афармленнем новага выдання Святога Пісання, і усім, хто мае дачыненне да выдання Новага Запавету на беларускай мове", — цытуюцца на сайце РКЦ словы Кандрусевіча.

На сёння ўжо надрукавана 2 тысячы асобнікаў "Новага Запавету" на беларускай мове. Другі этап прэзентацыі плануецца правесці 19 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У сярэдзіне лістапада праваслаўная царква Беларусі таксама прэзентавала першы кананічны пераклад "Новага запавету" на беларускую мову. Праваслаўная царква працы па перакладзе выконвала 25 гадоў і стварыла версію Святога Пісання, якая адпавядае ўсім нормам сучаснай беларускай мовы.

Кандрусевіч: Новы Запавет на беларускай мове будзе карысны і Касцёлу >>

25
Тэги:
Беларуская мова, Касцёл Святога Сымона і Алены, Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі, Тадэвуш Кандрусевіч, Мінск, Беларусь
Каментары