Святары на літургіі

Мінск упершыню можа прыняць пасяджэнне Святога Сінода РПЦ

12
(абноўлена 15:14 08.01.2018)
Калі будзе прынятае станоўчае рашэнне, у беларускую сталіцу прыбудзе Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Мінск у бягучым годзе ўпершыню можа прыняць пасяджэнне Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, паведаміў у пятніцу ў эфіры тэлеканала АНТ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.

На дадзены момант пасяджэнні, падчас якіх падводзяцца вынікі і прымаюцца важныя царкоўныя рашэнні, праходзяць у чатырох гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве і Геленджыку. Сінод — адзін з вышэйшых органаў кіравання царквы.

Паводле слоў мітрапаліта Паўла, такое рашэнне ў царкоўным жыцці можа павысіць статус Мінска.

"Такога яшчэ не было. Будзем спадзявацца, абвесцяць і горад Мінск сінадальным горадам. У царкоўным жыцці гэта павышае статус горада Мінска. Для нас гэта і радасць, і гонар", — сказаў ён.

Пасяджэнне Святога Сінода РПЦ можа прайсці ў кастрычніку, прагучала ў эфіры.

Апошняе пасяджэнне праводзілася ў снежні мінулага года ў расійскай сталіцы Маскве. У выпадку, калі будзе прынятае станоўчае рашэнне, ў беларускую сталіцу прыбудзе, у прыватнасці, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

12
Тэги:
церковь, православие, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл, Мінск, Беларусь
По теме
Мітрапаліт Павел аб калядных традыцыях: не трэба вымагаць пачастункі
Каментары