Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха)

Вызначана месца, дзе пахаваюць прах Магдалены Радзівіл

11
(абноўлена 14:50 06.02.2018)
На цырымонію пахавання праху мецэнаткі ў беларускую сталіцу прыедуць яе нашчадкі з-за мяжы.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. Урна з прахам княгіні Марыі Магдалены Радзівіл будзе пахаваная 17 лютага 2018 году ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы, паведаміў сайт сatholic.by са спасылкай на настаяцеля храма ксяндза Юрыя Санько.

Прах Магдалены Радзівіл быў дастаўлены са Швейцарыі дэлегатам З'езду беларусаў свету, які прайшоў у Мінску летам 2017 года.

"17 лютага пахавальную цырымонію ў 10:00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Урна з прахам княгіні Магдалены Радзівіл будзе выстаўлена для развітання ў царкве вечарам 16 лютага", — паведамілі ксёндз Юрый Санько.

Паводле яго слоў, астанкі будуць перапахаваныя ў левай частцы храма. На тым месцы будзе ўсталяваная памятная шыльда і барэльеф у гонар знакамітай мецэнаткі. На цырымонію пахавання прыедуць нашчадкі княгіні Мацей і Міхаіл Радзівілы, а таксама праўнучка Магдалены Радзівіл — Марылена Замойская.

Мария Магдалена Радзивилл
© Public Domain.
Марыя Магдалена Радзівіл

Беларуская меценатка княгіня Магдалена Радзівіл памерла ў Швейцарыі ў 1945 годзе. Перад смерцю яна папрасіла пахаваць яе ў Чырвоным касцёле Мінска. Першапачаткова пахаванне планавалася правесці ў гэты месцы, але пасля месца пахавання было зменена.

11
Тэги:
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха), Марыя Магдалена Радзівіл, Мінск, Беларусь
Каментары