Касцёл Святога Роха

Каталікі святкуюць Узнясенне Гасподняе

46
(абноўлена 18:16 10.05.2018)
У гэты дзень вернікі ўспамінаюць падзеі, якія адбыліся на саракавы дзень пасля Вялікадня.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Каталіцкі свет адзначае свята Узнясення Гасподняга, або Унебаўшэсце Пана.

Евангелле сведчыць, што менавіта ў гэты дзень Ісус Хрыстос на Еляонскай гары, падняўшы рукі, благаславіў сваіх вучняў і распавёў пра тое, што неўзабаве на іх сыдзе Дух Святы.

Тады ж апосталы ў апошні раз бачылі на свае вочы Сына Божага, перш, чым ён у плоці ўзнёсся на неба. Пасля да вучняў з'явіліся два анёлы, якія прадраклі чалавецтву другое прышэсце Хрыста.

У каталіцкіх храмах Беларусі ўвечары традыцыйна пройдуць набажэнствы ў гонар вялікага свята Узнясення Гасподняга.

Па народных традыцыях, на Ушэсце гаспадыні пякуць пірагі з начынкай з зялёнага лука, а таксама вырабы з цеста ў выглядзе лесвіц, прыступкі якіх сімвалізуюць узыходжанне Сына Божага Ісуса Хрыста на неба.

Ушэсце Гасподняе заўсёды адзначаецца на 40-ы дзень пасля Вялікага Уваскрэсення Хрыстова. Праз дзесяць дзён пасля гэтага каталікі адсвяткуюць Пяцідзесятніцу (сыход Святога Духа), а яшчэ праз сем — Дзень Святой тройцы.

46
Тэги:
Рэлігійныя святы, Узнясенне Гасподняе (Ушэсце, Унебаўшэсце Пана), Беларусь
Каментары