МАГІЛЁЎ, 7 жні — Sputnik, Марыя Зуева. Хрэсны ход са Свята-Нікольскага манастыра да дома выбітнага філосафа і багаслова Георгія Каніскага прайшоў у Магілёве, удзел у ім прынялі каля тысячы чалавек.
Некаторыя мінакі да ходу далучаліся падчас руху. Аднак многія вернікі, як, да прыкладу, Ніна Іванова, ішлі мэтанакіравана.
"Я збіралася за некалькі дзён. Гэта вялікае свята. Свята святога, які заступнік горада нашага і нашай Беларусі. Я не магла не прыйсці на гэтае свята", — падзялілася суразмоўніца Sputnik.
Каля дома Свяціцеля Георгія Каніскага, арцыбіскупа Магілёўскага і Беларускага, адбыўся малебен. Яго ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Зараз у доме Каніскага, які быў пабудаваны па яго ж праекту, размяшчаецца музей Магілёўскай епархіі. Галоўнае месца ў ім займае абраз Каніскага. Падчас хрэснага ходу яго неслі наперадзе калоны.
"Сёння, сапраўды, знамянальны дзень. І ён цяпер знамянальны не толькі для Магілёва, не толькі нават для Беларускай праваслаўнай царквы, а для ўсяго праваслаўя, якое сёння ёсць ва ўсім белым свеце. Паколькі ў мінулым годзе, у год 300-годдзя нараджэння Георгія, архірэйскі сабор Беларускай праваслаўнай царквы прыняў рашэнне аб шанаванні Георгія Свяціцеля, усеагульным шанаванні. Так што цяпер ён не мясцовашанаваны, а агульнацаркоўны святы", — распавёў мітрапаліт Павел.
Арцыбіскуп Георгій, у міру — Рыгор Іосіфавіч Каніскі, нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерні. У жніўні 1744 года ў Кіева-Пячэрскай Лаўры пастрыжаны ў манаства. У 1783 годзе Каніскі стаў арцыбіскупам Магілёўскім, членам Святога Сінода. Дзякуючы яму Беларуская епархія заставалася адзінай праваслаўнай епархіяй у межах Рэчы Паспалітай.
Унёсак Георгія Каніскага ў развіццё Магілёва гараджане заўсёды лічылі неацэнным. Дзякуючы яму быў дабудаваны і асвечаны Магілёўскі кафедральны Спаскі сабор, пры ім узведзены каменныя будынкі архірэйскага дома і кансісторыя. Ён быў ініцыятарам адкрыцця Магілёўскай духоўнай семінарыі. На свае сродкі ў прыгарадзе Магілёва Каніскі пабудаваў царкву святога вялікамучаніка Георгія Змеяборца.
Георгій Каніскі памёр у 1795 годзе. Пасля яго скону, праз 17 гадоў, была засведчана нятленнасць яго мошчаў. У 1993 годзе ён быў кананізаваны Праваслаўнай царквой і далучаны да ліку святых зямлі беларускай.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Новы дэкрэт віцебскага біскупа Алега Буткевіча абавязаў вернікаў прычашчацца на каленях і забараніў апладысменты ў касцёлах рэгіёну падчас правядзення літургіі.
Як распавёў Sputnik канцлер Віцебскай Епархіі Віктар Місевіч, дэкрэт ужо ўступіў у сілу і будзе дзейнічаць бестэрмінова. Яго патрабаванні распаўсюджваюцца на ўсе 94 афіцыйныя прыходы.
Ксёндз таксама нагадаў, што прычашчацца на каленях ва ўсе часы было звычайным дзеяннем. Але да новага дэкрэта прыхаджане маглі выбіраць, як гэта рабіць: стоячы або на каленях. Цяпер такой магчымасці няма.
"Абмежаванні павінны дапамагчы вернікам касцёла глыбей перажываць літургію", - растлумачыў канцлер Місевіч.
Выключэнне можа быць зроблена толькі для састарэлых прыхаджан і тых, хто хворы. Акрамя таго, прычашчацца стоячы можна будзе ў выпадках, калі ў прыходзе мала месца або занадта шмат людзей.
Чытайце таксама:
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Улады Ватыкана прынялі спецыяльны дэкрэт, у якім падкрэсліваецца, што за адмову вакцынавацца ад каронавіруса без даказанай медыцынскай прычыны грамадзяне могуць пазбавіцца працы, паведамляе агенцтва ANSA.
Вакцынацыя ў Ватыкане праводзіцца бясплатна і ў добраахвотным парадку, аднак новы дэкрэт уводзіць магчымасць для працадаўцаў ўжываць строгія меры да адмоўнікаў ад прышчэпак, аж да разрыву працоўных адносін. А тых, хто адмовіцца вакцынавацца па стане здароўя, могуць перавесці на іншую працу з паніжэннем у пасады. У дакуменце гаворыцца, што "адмова ад вакцыны можа ўяўляць сабой небяспеку для іншых і сур'ёзна павялічыць рызыкі для грамадскага здароўя".
Акрамя таго, дэкрэт прадугледжвае строгае захаванне устаноўленых уладамi Ватыкана правіл у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Яны датычацца захоўвання сацыяльнай дыстанцыі, недапушчэння масавага збору людзей, абавязковага нашэння масак і захавання карантыну ў пэўных сітуацыях. Для парушальнікаў штраф складзе ад 25 да 1500 еўра. Нагляд за гэтым будзе ажыццяўляць Ватыканская жандармерыя.
Вакцынацыя прэпаратам Pfizer ў дзяржаве-анклаве пачалася ў студзені 2021 года. Папа Рымскі Францыск ужо зрабіў дзве прышчэпкі.
Нагадаем, што абмежавальныя меры ў Ватыкане былі ўведзеныя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса і з недамаганнем самога пантыфіка, які ў снежні перанёс ішыалгію (болі ўздоўж сядалішчнага нерва).
Зносіны Папы Рымскага з вернікамі з сакавіка 2020 года праходзілі ў анлайн-фармаце.
Чытайце таксама:
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Транспартны падатак уведзены з 1 студзеня 2021 года, вылічацца ён будзе з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, за выдачу якога была выплачана дзяржаўная пошліна, паведамляе МПЗ.
Сітуацыю ведамства разабрала на канкрэтным прыкладзе: "Дапусцім, грамадзянін выплаціў дзяржаўную пошліну і атрымаў дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў чэрвені 2020 года. Тэрмін дзеяння дазволу мінае 30.06.2021. Адпаведна, транспартны сродак грамадзяніна будзе вызвалены ад транспартнага падатку на перыяд тэрміну дзеяння дазволу, а менавіта, з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2021 года".
Памер транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы аўтамабіля. Менш за ўсіх будуць плаціць уладальнікі "легкавікоў", вага якіх да 1,5 тоны: на дадзены момант гэта 61 рубель. Калі аўто важыць ад 1,5 да 1,75 тоны, заплаціць трэба будзе 81 рубель, ад 1,75 да 2 тон - 102 рублі, ад 2 да 2,25 тоны - 122 рублі, ад 2,25 да 2,5 тоны - 142 рублі, ад 2,5 да 3 тон - 162 рублі, больш за 3 тоны - 223 рублі. За матацыкл плата складзе 41 рубель.
"Плаціць транспартны падатак трэба будзе адзін раз у год. Паведамленні з падатковай інспекцыі аўтаўладальнікі-фізічныя асобы будуць атрымліваць да 1 верасня. На выплату ўзносу даюць паўтара месяца - не пазней за 15 лістапада", - растлумачылі ў МПЗ.
Грамадзянам, якія не прайшлі тэхагляд да 1 студзеня 2021, неабходна будзе ўнесці авансавы плацёж - 1 базавую велічыню (з 1 студзеня - 29 рублёў) за кожны транспартны сродак. Зрабіць гэта трэба да 15 снежня бягучага года. Што тычыцца прычэпаў, матацыклаў, сума авансу складзе 20 рублёў. Даплату падатку неабходна будзе здейсніць да 15 лістапада 2022 года пасля атрымання паведамлення падатковага органа.
"Вылічэнне транспартнага падатку для такіх аўтаўладальнікаў будзе спыняцца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім транспартны сродак быў зняты з уліку", - распавялі ў МПЗ.
Калі транспартны сродак прадалі, то для новага ўладальніка падатак будзе вылічацца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім праведзена дзяржаўная рэгістрацыя аўтамабіля або матацыкла.
У Падатковым кодэксе прадугледжаны шырокі пералік катэгорый плацельшчыкаў, з якіх не будзе спаганяцца транспартны падатак. Так, плаціць не прыйдзецца кіроўцам, чые аўто выбылі з іх уласнасці ў выніку супрацьпраўных дзеянняў - згону або крадзяжу.
Такая ж сітуацыя з транспартнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца для аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку "хуткімі".
Вызваляюцца ад выплаты дзяржорганы, суды, органы пракуратуры, войскі і воінскія фарміраванні, а таксама арганізацыі, уключаныя ў пералік тых, што выконваюць перавозкі транспартам агульнага карыстання.
"Аб'ектам падаткаабкладання транспартным падаткам не з'яўляюцца транспартныя сродкі, выпушчаныя да 1 студзеня 1992 года, а таксама тыя аўто, на якія няма звестак аб даце выпуску", - удакладнілі ў МПЗ.
Уладальнікам электрамабіляў таксама пакуль не трэба плаціць гэты від падатку.
Не будзе праводзіцца падлік і ў дачыненні да транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюць для аказання меддапамогі, сацабслугоўвання. Да прыкладу, да аўто з надпісам: "Сацыяльная служба" або машыны, спецыяльна абсталяванай для выкарыстання інвалідамі.
Ветэраны, інваліды I або II групы, пенсіянеры атрымліваюць 50-працэнтную скідку ад поўнай падатковай стаўкі. На 25% менш заплацяць інваліды III групы. Зніжку дадуць пры наяўнасці ў плацельшчыка (льготніка) сапраўднага пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі.
За грамадзянамі захавана права звяртацца ў мясцовыя органы ўлады з просьбай знізіць падатак або вызваліць ад яго выплаты, калі яны знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях падаткаабкладання можна атрымаць у тэлефоннай даведачнай сістэме падатковых органаў па тэлефоне (017) 229 79 79 або 189 (стацыянарная сетка).
Чытайце таксама: