Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Мінск

Патрыярх Кірыл спадзяецца на захаванне адзінства праваслаўнай царквы

25
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі разлічвае, што праваслаўная царква зможа пераадолець крызіс.

МІНСК, 13 кас - Sputnik. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выказаў надзею, што ў праваслаўнай царквы атрымаецца пераадолець крызіс і захаваць сваё адзінства, перадае карэспандэнт Sputnik.

"Я спадзяюся, што праваслаўная царква знойдзе ў сабе сілы пераадолець тыя крызісныя з'явы, якія існуюць, і захавае сваё адзінства", - заявіў патрыярх журналістам па прылёце ў Мінск.

Патрыярх Кірыл распавёў, што на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы, якое ўпершыню пройдзе ў Мінску ў панядзелак, "трэба будзе вырашыць вельмі шмат важных пытанняў, у тым ліку і адрэагаваць на тое, што сёння адбываецца ў сям'і праваслаўных цэркваў, і на тую сітуацыю, якая складваецца ва Украіне ".

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Беларусь з візітам у суботу 13 кастрычніка. У панядзелак адбудзецца пасяджэнне Свяшчэннага Сінода РПЦ, адной з галоўных тэм абмеркавання на якім будзе пытанне прадастаўлення Украінскай праваслаўнай царквы аўтакефаліі.

25
Тэги:
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Мінск
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Пуцін падтрымаў ідэю аб міжнародным законе аб абароне пачуццяў вернікаў

17
Міжрэлігійныя канфлікты могуць тлець гадамі і трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць такога ў Расіі, заявіў прэзідэнт РФ.

МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падтрымаў ідэю прыняць закон аб забароне абразы пачуццяў вернікаў на ўзроўні членаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У Дзень народнага адзінства прэзідэнт па відэасувязі пагутарыў з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій. У ходзе размовы старшыня каардынацыйнага цэнтра мусульман Паўночнага Каўказа муфтый Ісмаіл Бердзіеў выступіў з ідэяй прапанаваць у Савеце Бяспекі ААН прыняць закон аб абразе пачуццяў вернікаў, які ўжо быў прыняты ў Расіі.

Уладзімір Пуцін ухваліў гэтую ідэю.

"Як вы разумееце, на міжнародных пляцоўках далёка не заўсёды нашы ініцыятывы праходзяць, хоць некаторыя выклікаюць досыць вялікую пазітыўную рэакцыю - у дадзеным выпадку з боку членаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Трэба прадумаць гэта", - сказаў Пуцін. Ён падкрэсліў, гэта сапраўды добрая прапанова і сказаў, што абавязкова дасць МЗСу адпаведнае даручэнне.

Аб рэлігійных канфліктах

Міжнацыянальную сітуацыю ў шэрагу краін прэзідэнт РФ ацаніў як складаную, дадаўшы пры гэтым, што міжрэлігійныя канфлікты могуць тлець гадамі.

Ён падкрэсліў, што для Расіі мірнае суіснаванне людзей рознай рэлігійнай і нацыянальнай прыналежнасці - аснова асноў, гэтай сферы варта надаваць пастаянную ўвагу і ўсе органы ўлады, і грамадзянская супольнасць, і СМІ. Працу тут трэба весці тонкую, змястоўную і карпатлівую - і ў Расіі імкнуцца дзейнічаць менавіта так, выяўляючы максімальную далікатнасць.

"Бачым, да чаго прыводзяць дзеянні рознага роду правакатараў, тых, хто, прыкрываючыся свабодай слова, абражае пачуцці вернікаў, і тых, хто выкарыстоўвае гэта як нагоду, каб апраўдаць гвалт і нецярпімасць", - звярнуў увагу Пуцін.

Ён адзначыў, што падобныя сцэнары прыводзяць да таго, што канфлікты ў грамадстве нарастаюць падобна снежнаму кому - і могуць "тлець гадамі і дзесяцігоддзямі". Расійскі лідар падкрэсліў, што неабходна зрабіць усё для таго, каб пазбегнуць падобнага ў Расіі.

17
Тэги:
Расія, Уладзімір Пуцін
Папа Рымскі Францыск

Лукашэнка расказаў, на якіх умовах магчымы візіт Папы Рымскага

23
(абноўлена 15:08 02.11.2020)
Беларускія ўлады могуць запрасіць у краіну кіраўніка каталіцкай царквы, але пры выкананні цэлага шэрагу фармальнасцяў, звязаных з пазіцыяй праваслаўнай царквы.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Каталіцкая царква мае цэлы шэраг праблем з праваслаўнай, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы Веніямінам.

Па словах кіраўніка дзяржавы, ідзе мноства гутарак пра візіт Папы Рымскага ў Беларусь. Паколькі Пантыфік кіруе і дзяржавай, і царквой, то запрашаць яго павінен таксама кіраўнік дзяржавы і праваслаўная царква, "з якой у каталікоў ёсць маса праблем".

Мы раскольнікамі не былi

Пры гэтым беларускі лідар канстатаваў, што не мае жадання апынуцца "паміж молатам і кавадлай і стварыць нейкія нязручнасці". Гэтае пытанне, па словах прэзідэнта, ужо абмяркоўвалася з Папам Рымскім, і той выказаў разуменне.

"Таму ўсялякія інсінуацыі, размовы, што, вось, ледзь не інкогніта прыедзе Папа Рымскі, тут збярэцца натоўп з усёй Еўропы... Натуральна, прыедуць каталікі з усёй Еўропы, і сто, і дзвесце тысяч, - гэта факт", - лічыць Лукашэнка.

Пасля чаго дадаў, што беларускія ўлады не пойдуць на тое, каб падставіць Папу Рымскага пад праблемы, калі з боку дзяржавы ёсць запрашэнне, а праваслаўная царква і патрыярх з гэтым не згодныя.

"Мы раскольнікамі не былi i не будзем. Я не супраць, каб і Папа Рымскі, не кажучы ўжо пра нашага Патрыярха і гэтак далей, прыязджалі да нас сюды. Але павінна быць агульная згода на гэта", - канстатаваў беларускі лідар.

Напрыканцы ён асабліва адзначыў, што падобныя дзеянні не павінны ўносіць раскол, які нельга будзе выправіць. У гэтай сувязі не трэба "весці нейкія незразумелыя размовы і ў палітычнай гульні разыгрываць гэтую карту. Гэта непрымальна".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў апошні раз наведваў Ватыкан ў 2016 годзе: тады ён правёў перамовы з Пантыфікам, на якіх запрасіў яго прыехаць у рэспубліку.

23
Тэги:
Папа Францыск, Аляксандр Лукашэнка
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Пасол РФ: чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб подзвігу

0
(абноўлена 17:25 27.11.2020)
У беларускай сталіцы адкрылася выстава легендарнага савецкага фотакарэспандэнта Яўгена Халдзея.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Стварэнне ў Мінску Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе сведчыць аб тым, што ніхто ў перамозе не сумняваўся, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт Sputnik.

У пятніцу ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная фотаработам савецкага карэспандэнта Яўгена Халдзея. Вядомы фотамайстар праславіўся дзякуючы сваім рэпартажам з франтоў Вялікай Айчыннай. Менавіта яго аўтарству належыць фота з чырвоным сцягам, устаноўленым над Рэйхстагам.

Посол Дмитрий Мезенцев на открытии выставки
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Дзмітрый Мезенцаў на адкрыцці выставы

Па словах кіраўніка расійскай дыпмісіі да Перамогі ў Расіі, Беларусі і краінах Садружнасці ставяцца з асаблівым хваляваннем.

"Чым далей Перамога, тым складаней усведамляецца маштаб зробленага салдатам, савецкім народам подзвігу", - сказаў Мезенцаў.

Расійскі дыпламат адзначыў, што "зірнуўшы на фатаграфіі Яўгена Халдзея здзіўляе падзейны шэраг унікальнага фотамайстра".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што бягучы год асаблівы ў адносінах Беларусі і Расіі, калі мы пераасэнсоўваем іх гісторыю і значэнне.

"Калі мы знаходзім мужнасць і мудрасць за кефірнымі і мяснымі спрэчкамі, якіх на шчасце становіцца ўсё менш. Я ўпэўнены, што іх будзе так мала, што мы забудзем пра гэта", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

Пасля чаго дадаў, што "сёння ўзіраючыся ў фатаграфіі Яўгена Халдзея, мы не можам вылучыць, дзе этнічны беларус, дзе рускі, украінец, паляк, яўрэй, азербайджанец, эстонец. І мы не павінны гэтага рабіць, таму што Перамога адзіная - Перамога ўсяго народа, а памяць пра яе непадзельная ў тым ліку дзяржаўнымі межамі і тымі, хто хоча забыцца. А хочуць забыцца тыя, каму сорамна за подласць сваіх продкаў".

Майстар і мастак

У сваю чаргу намеснік міністра культуры РФ Мікалай Аўсіенка заявіў, што для яго вялікі гонар прадстаўляць у Мінску выставу сусветна вядомага майстра Яўгена Халдзея.

На октрытии выставки в музее
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці выставы ў музеі

"Калі б ён жыў сёння, яго б называлі фотамастаком, таму што яго погляд - гэта не рэпарцёр, гэта мастак. Кожная яго фатаграфія - гэта карціна: ёсць свая драматургія, ёсць дзіўная пабудова. Так і хочацца сказаць, што гэта карціна", - асабліва адзначыў намеснік міністра культуры.

Мікалай Аўсіенка шчыра прызнаўся, што немагчыма зразумець, як гэта атрымлівалася ў Яўгена Халдзея.

"Яўген Ананьевіч пражыў 80 гадоў, з якіх 67 гадоў ён прысвяціў фатаграфіі, пачынаючы са свайго самаробнага фотаапарата і заканчваючы вядомай лейкай. Ён прайшоў усімі франтавымі дарогамі. І не толькі сваім сучаснікам, але і нашчадкам даў ўгледзецца ў гэтыя твары", - падкрэсліў прадстаўнік Мінкульта Расіі.

"Выстава дае нам эфект прысутнасці і драматургічна дакладна пабудавана ад першых хвілін вайны 22 чэрвеня 1941 года і да парада Перамогі. Гэта наша з вамі агульная гісторыя", - падсумаваў ён.

0
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Дзмітрый Мезенцаў