Кандрусевіч: будзем маліцца аб аднаўленні сабора Парыжскай Божай Маці

© Sputnik / Елена ВасильеваМітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нотр-Дам-дэ-Пары з'яўляецца святыняй не толькі для каталікоў, там захоўваецца важная для ўсіх хрысціянаў святыня - цярновы вянок Ісуса Хрыста.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Цяжка ўявіць сабе Парыж без сабора Парыжскай Божай Маці, сказаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш і выказаў спачуванні французам і парыжскім каталікам.

© Sputnik / Елена ВасильеваМітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спачуванні французам і парыжскім каталікам
Кандрусевіч: будзем маліцца аб аднаўленні сабора Парыжскай Божай Маці - Sputnik Беларусь
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спачуванні французам і парыжскім каталікам

"Будзем маліцца аб тым, каб сабор быў адноўлены як мага хутчэй", - сказаў Кандрусевіч.

Не толькі каталіцкая святыня

Сам мітрапаліт шмат разоў бываў у саборы Парыжскай Божай Маці, дзе знаходзіцца адна іх хрысціянскіх святынь - цярновы вянок Ісуса Хрыста.

"Гэта каталіцкі сабор, але туды прыходзілі і маліліся таксама і іншыя, і я разам з нашымі братамі праваслаўнымі таксама маліўся ў гэтым саборы", - адзначыў Кандрусевіч.

Пажар у парыжскім Нотр-Даме - Sputnik Беларусь
Пажар у парыжскім Нотр-Даме патушаны: што ж здарылася ў саборы

Ён прызнаў, што парыжанам зараз патрэбна маральная падтрымка і заклікаў аказаць яе, магчыма, будзе створана магчымасць аказаць і матэрыяльную падтрымку.

"Калі хтосьці можа, таксама трэба дапамагчы. Сёння цяжка ўявіць сабе Парыж без гэтага сабора. Ён дарагі ўсім хрысціянам, і Францыі, і асабліва - вернікам Францыі - патрэбна зараз маральная падтрымка", - сказаў Кандрусевіч.

Мы пакуль што не ведаем прычын таго, што здарылася, дадаў Кандрусевіч, адказваючы на пытанне аб тым, ці варта ў тым, што здарылася бачыць знакі.

"Але гэта ўжо другі пажар у каталіцкім касцёле ў Парыжы", - нагадаў мітрапаліт. Гаворка ідзе пра царкву Сен-Сюльпіс, пажар у якой адбыўся ў сакавіку гэтага года.

Мітрапаліт дадаў - складана рабіць высновы, не ведаючы прычын таго, што здарылася.

Кветкі каля пасольства Францыі

Беларусы нясуць кветкі да пасольства Францыі, тым самым аказваючы маральную падтрымку яе грамадзянам, якіх усхваляваў пажар у Саборы Парыжскай Божай Маці ўвечары ў панядзелак, 15 красавіка.

Неабыякавыя беларусы пакідаюць побач з пасольствам ружы і гваздзікі. Некаторыя здзіўлена пытаюцца: "Гэта з-за ўчорашняга?". І тлумачаць сваё здзіўленне: "Але ж не было ахвяр!". Аднак сам факт пажару так уразіў не толькі саміх французаў, але і сусветную грамадскасць, што многія засталіся неабыякавымі да таго, што здарылася.

Стужка навiн
0