У дзень святога Хрыстафора ў Касцёле Маці Божай Будслаўскай асвячалі транспартныя сродкі

Фотафакт: у касцёлах асвяцілі аўтамабілі і дабраславілі кіроўцаў

40
Святога Хрыстафора Касцёл успамінае 25 ліпеня, аднак паколькі гэта дата выпала на будні дзень, у многіх храмах асвяціць вадзіцеляў вырашылі 28-га.

МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Каталіцкія святары асвяцілі аўтамабілі і дабраславілі кіроўцаў у нядзелю 28 ліпеня, паведамляе Sputnik.

Сродкі перамяшчэння каталіцкія святары акрапляюць у дзень святога Хрыстафора - нябеснага апекуна падарожнікаў, кіроўцаў і маракоў.

Освящать машины приезжали даже с маленькими детьми
© Sputnik / Марина Серебрякова
Асвячаць машыны прыязджалі нават з маленькімі дзецьмі

Сам дзень прыпадае на 25 ліпеня, то бок на чацвер, для зручнасці вернікаў асвяціць машыны і блаславіць кіроўцаў многія храмы вырашылі ў нядзелю. У Мінску асвячэнне прайшло ў тым ліку ў касцёле Маці Божай Будслаўскай.

Детская коляска - тоже транспортное средство
© Sputnik / Марина Серебрякова
Дзіцячая калыска - таксама транспартны сродак

Асвячалі ў нядзелю ў храмах не толькі аўтамабілі, але і веласіпеды, а таксама скутэры. Акрапіць святой вадой могуць нават самакаты.

У костела в воскресенье собралось достаточно много автомобилистов
© Sputnik / Марина Серебрякова
Каля касцёла ў нядзелю сабралося дастаткова шмат аўтамабілістаў

Акрамя асвячэння сродкаў перамяшчэння святары дабраслаўлялі кіроўцаў на бяспечнае кіраванне.

Перед освящением авто ксендз прочел небольшую проповедь
© Sputnik / Марина Серебрякова
Перад асвячэннем аўто ксёндз прачытаў невялічкае казанне

Дарэчы, выканання Правілаў дарожнага руху ад кіроўцаў патрабуюць і святары: парушэнне ПДР ксяндзы не ўхваляюць.

40

Рэлігія