Абраз вялікапакутніка Панцелеймона

Дзень святога Панцеляймона: праваслаўныя сёння просяць аб здароўі

29
(абноўлена 12:34 09.08.2019)
У народзе верылі, што зёлкі, сабраныя ў дзень шанавання святога Панцеляймона-лекара, валодаюць асаблівай сілай.

Дзень памяці Панцеляймона-лекара адзначаюць праваслаўныя 9 жніўня. Часцінкі святых мошчаў Вялікапакутніка Панцеляймона ёсць у многіх храмах па ўсім свеце. Напярэдадні 9 жніўня традыцыйна праходзяць усяночныя дбанні.

Панцеляймон з'яўляецца адным з самых шанаваных у праваслаўі святых. У гэты дзень асабліва шмат вернікаў перад яго абразом. Людзі прыходзяць у храм папрасіць святога дараваць духоўнае і цялеснае здароўе.

Шанаванне святога мучаніка Панцеляймона ў праваслаўі пачалося з XII стагоддзя.

Народны лекар

Як распавялі этнографы, у народзе верылі, што святы лячыў травой, карэннямі, мінераламі. 9 жніўня людзі ішлі ў лясы і на лугі, каб нарыхтаваць карысныя расліны на ўвесь год.

Таксама лічылася, што тыя, хто нарадзіўся 9 жніўня, валодаюць дарам лекарства і добра разбіраюцца ў лекавых травах.

29
Тэги:
Праваслаўе, Рэлігія, БПЦ

Рэлігія