Яблычны Спас у Гомелі

Праваслаўныя святкуюць Праабражэнне Гасподняе

178
(абноўлена 09:37 19.08.2019)
Менавіта ў гэты дзень Ісус Хрыстос даведаўся аб сваім прызначэнні - быць Збаўцам усяго чалавецтва і перажыў Праабражэнне.

Праваслаўны свет 19 жніўня адзначае двунадзесятае непераходнае свята Праабражэнне Гасподняе — у народзе яно таксама атрымала назву Яблычны Спас.

Пра падзеі гэтага дня напісана ў трох Евангеллях, усіх, акрамя Іаана. На гары Фавор падчас малітвы трое з вучняў Хрыста: Пётр, Ян і Якаў на свае вочы ўбачылі, як Сын Божы змяніўся — на твар Ісуса сышло чароўнае святло, а адзежа стала белай.

Гісторыя святкавання Праабражэння

Традыцыя святкавання хрысціянскага свята бярэ свой пачатак яшчэ ў IV стагоддзі, тады імператрыца Алена ўзвяла на той самай гары Фавор, дзе адбылося Праабражэнне, храм у гонар гэтай падзеі.

Праабражэнне Гасподняе ў храмах

Напярэдадні, па традыцыі, праходзяць усяночныя чуванні. Непасрэдна ў сам свята ў храмах святары апранаюцца ў белую вопратку і асвячаюць яблыкі, якія прыносяць парафіяне.

Чаму Яблычны Спас

Сваю назву "Яблычны Спас" гэтае свята атрымала яшчэ на Русі. А гісторыя паходжання назвы звязана з тым, што ў Грэцыі і Ізраілі Праабражэнне выпадае на пару паспявання вінаграда.

Па традыцыі, хрысціяне неслі асвячаць у храмы гронкі вінаграду. На Русі ў гэтую пару спелі яблыкі, таму замест вінаграда вернікі неслі ў царкву яблыкі. У сувязі з гэтым сярод народа свята атрымала назву "Яблычны Спас".

Народныя традыцыі на Яблычны Спас

У гэты дзень гаспадыні абавязкова пяклі розныя пірагі з яблыкамі і рабілі сочыва. Прыгатаванымі стравамі частавалі сваякоў, якіх запрашалі ў госці, а таксама давалі жабракам.

Акрамя падобных традыцый у народзе існавала шмат прыкмет, звязаных з Яблычным Спасам. Напрыклад, калі па дарозе з храма дадому пачаставаць знаёмага чалавека асвячоным яблыкам — гэта прынясе шчасце абодвум людзям. А вось есці яблычкі ў гэты дзень, ні з кім не дзелячыся — прымета дрэнная. Такія паводзіны гарантавалі нешчаслівы год.

Акрамя таго, людзі верылі, што загаданае ў гэты дзень запаветнае жаданне абавязкова збудзецца.

178
Тэги:
свята, Праабражэнне Гасподняе, Яблычны Спас, Беларуская праваслаўная царква

Як на Палессі адзначалі "Шчадрэц" - відэа

24
(абноўлена 22:52 22.01.2021)
Калядныя традыцыі беларусаў у сваім першапачатковым выглядзе дайшлі да нас у XXI стагоддзі, а так, як святкуюць Стары Новы год палешукі, больш нідзе не ўбачыць.

На беразе Прыпяці на самым поўдні краіны стаіць вёска Пагост, якая праславілася на ўвесь свет абрадам "Юраўскі карагод", які мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Традыцыі і абрады беларускага Палесся настолькі аўтэнтычныя, што ЮНЕСКА надало абраду на Юр'еў дзень асаблівы ахоўны статус.

У Пагосце, як павялося, адзначаюць усе святы і нават Стары Новы год, па-мясцоваму ён называецца Шчадрэц. Вялікая заслуга ў захаванні мясцовых традыцый належыць Кацярыне Аляксееўне Панчэні, якая больш за 30 гадоў ўзначальвала мясцовы дом культуры, а калядаваць хадзіла з трох гадоў.

"Шчадрэц колісь звалі - Васілей, Стары Новы год. Гэта ўжо другая куцця, таму што Раство - першая куцця. На Хрышчэнне будзе трэццяя куцця. Усе абрады у нас звязаныя са збожжам", - распавяла яна.

А каб свята атрымалася, па словах Кацярыны Аляксееўны, трэба прыгаворваць: "Пячыце ладкі, каб цяляты былі гладкі", "Пячыце блінцы, каб дзеці былі, як жарабцы".

Як святкавалі у гэтым годзе Шчадрэц у Пагосце, і прычым тут Мядзведзь, Бусел, Сарока, Цыганка і Каза, глядзіце ў відэарэпартажы Sputnik.

24
Тэги:
Палессе, Шчадрэц
Біскуп Велікаселец уступіў на пасаду Апостальскага адміністратара епархіі

Біскуп Велікаселец заняў пасаду Апостальскага адміністратара епархіі

12
(абноўлена 11:24 22.01.2021)
На пасяджэнні калегіі быў абмеркаваны шэраг пытанняў, сярод іх - просьба беларускіх каталікоў аднавіць на радыё прамыя трансляцыі нядзельнай імшы.

МІНСК, 22 сту – Sputnik. Біскуп Казімір Велікаселец, якога Папа Рымскі прызначыў Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай епархіі, на гэтай пасадзе, паведаміў сайт РКЦ у Беларусі.

Пасля таго, як Пантыфік задаволіў прашэнне мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча аб выхадзе на пенсію, у Ватыкане было прынята рашэнне даслаць у Мінск біскупа Пінскай епархіі Казіміра Велікасельца.

"На сустрэчы членаў калегіі кансультантаў Мінска-Магілёўскай архіепархіі адбылося ўступленне біскупа Велікасельца на пасаду", - паведамілі ў РКЦ у Беларусі.

На сустрэчы прысутнічаў ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскай епархіі 75-гадовы Тадэвуш Кандрусевіч.

Таксама было прынята рашэнне, што ў бліжэйшую нядзелю, 24 студзеня, у Мінскім архікафедральным касцёле пройдзе ўрачыстая імша з нагоды ўступлення на пасаду Казіміра Велікасельца.

На пасяджэнні калегіі быў абмеркаваны шэраг пытанняў, у тым ліку рашэнне прасіць "у чарговы раз Белтэлерадыёкампанію аднавіць прамыя трансляцыі нядзельнай імшы на беларускім радыё".

Акрамя гэтага, мінскія каталікі маюць намер у гэтым годзе ўрачыста адзначыць 800-годдзе святога Дамініка ў каталіцкай царкве. Святы Дамінік - заступнік цяжарных, а таксама юнакоў-міністрантаў, што прыслугоўваюць святару падчас імшы.

Сітуацыя з Кандрусевічам

Пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня ў Беларусі, у краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія выліліся ў сутыкненні з сілавікамі. Пасля гэтага Кандрусевіч асудзіў жорсткія меры праваахоўнікаў.

У канцы жніўня беларускія пагранічнікі не ўпусцілі яго ў рэспубліку, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка тады заявіў, што Кандрусевіч нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву, дзе "атрымаў пэўныя задачы", што стала прычынай адмовы для яго ўезду ў краіну.

22 снежня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, што Лукашэнка з павагі да папы Рымскага Францыска даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі, звязанай з вяртаннем кіраўніка РКЦ у рэспубліку. 24 снежня кіраўнік РКЦ у Беларусі Кандрусевіч прыехаў у Мінск і правёў калядную службу.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Беларусь, Тадэвуш Кандрусевіч, РКЦ
Праца медыка

Рэзкае зніжэнне: Міністэрства аховы здароўя назвала колькасць тых, хто захварэў на COVID

6
(абноўлена 16:00 25.01.2021)
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 1658 пацыентаў, у якіх быў пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі - 1024 чалавекі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Па дадзеных на 25 студзеня, у краіне зарэгістраваны 238 635 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Ачунялі – 224 171 пацыент, у якіх быў раней дыягнаставаны COVID-19.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 1658 пацыентаў (+9 чалавек).

"За мінулыя суткі выканана 9 694 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 млн. 375 тыс. 265 тэстаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць хворых на каронавірус у свеце набліжаецца да 100 мільёнаў: на апоўдні 25 студзеня зарэгістравана 99 245 800 выпадкаў COVID-19. Колькасць памерлых ад каронавіруса складае 2 130 497 чалавек.

Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца ў ЗША 25 127 004 выпадкі інфекцыі і 419 220 смяротных вынікаў.

На другім месцы знаходзіцца Індыя (больш за 10,6 млн захварэлых і амаль 153,5 памерлых), затым ідзе Бразілія (больш за 8,8 млн інфіцыраваных і больш за 217 тыс. смяротных вынікаў), на чацвёртым - Расія (амаль за 3,7 млн ​​захварэлых і 68,8 тыс. памерлых), а на пятым - Вялікабрытанія (3,6 млн выпадкаў каронавіруснай інфекцыі і 98,1 тыс. смяротных вынікаў).

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19