Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел

У Мінску пачалі адзначаць 30 гадоў Беларускай праваслаўнай царквы

30
Боская Літургія сабрала вернікаў на плошчы каля Свята-Духава кафедральнага сабора, сцэну размясцілі на вуліцы каля галоўнага ўваходу ў храм.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Боская Літургія з нагоды 30-годдзя Беларускага экзархата РПЦ праходзіць у нядзелю ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

Десятки верующих собрались у храма, у входа которого установили специальную сцену
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзясяткі вернікаў сабраліся каля храма, каля ўваходу ўсталявалі спецыяльную сцэну

Для набажэнства абраная плошча перад Свята-Духавым кафедральным саборам. На месцы сабраліся дзясяткі вернікаў.

У Літургіі прымае ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, а таксама запрошаныя госці.

Посол России Дмитрий Мезенцев пришел поздравить митрополита Павла
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў прыйшоў павіншаваць мітрапаліта Паўла

Для зручнасці вернікаў сцэну размясцілі на вуліцы каля галоўнага ўваходу ў храм, каб удзельнікам свята мог стаць кожны. Перад службай у людзей была магчымасць паспавядацца, а таксама дакрануцца да абразоў. На месцы працуюць царкоўныя крамы.

Плануецца, што Літургія будзе доўжыцца каля паўтары гадзіны.

30
Тэги:
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Беларуская праваслаўная царква

Рэлігія