Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел

Мітрапаліт: пераўтвараць Беларускую праваслаўную царкву не трэба

9
(абноўлена 09:28 30.09.2019)
Паводле слоў мітрапаліта Паўла, раней рабіліся спробы прапанаваць абвясціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.

МІНСК, 30 вер - Sputnik. У Беларускай праваслаўнай царквы няма неабходнасці ў пераўтварэннях у кананічным праве, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал.

Беларускі экзархат адсвяткаваў у гэтыя выхадныя 30-годдзе з моманту свайго ўтварэння. У інтэрв'ю тэлеканалу СТБ мітрапаліт адказаў на пытанне пра тое, ці чакаць пераўтварэнняў беларускай царквы.

"Былі спробы прапанаваць абвясціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы ці нейкую аўтаномію. Сёння ў Беларусі няма неабходнасці ў такіх адміністрацыйных пераўтварэннях, тым больш у кананічным праве", - заявіў мітрапаліт Павел.

Паводле слоў мітрапаліта, для беларусаў галоўнае - жыць у міры і згодзе.

У Беларускі экзархат уваходзяць 15 дыяцэзій і больш за 1,6 тысячы парафій, а таксама 35 манастыроў і больш за дзве тысячы святароў і дыяканаў.

У канцы мінулага года пасля рашэння Канстанцінопаля даць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве ў праваслаўі адбыўся сур'ёзны раскол. Сёння на тэрыторыі Украіны функцыянуюць дзве праваслаўныя царквы - "аўтакефальная" і кананічная.

9
Тэги:
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Беларуская праваслаўная царква

Рэлігія