Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вадохрышча 19 студзеня. Sputnik распавядае пра гісторыю, катэгарычныя забароны і добрыя традыцыі аднаго з галоўных праваслаўных святаў.
Евангелле апавядае, што Ісус Хрыстос, каб прыняць хрышчэнне, прыйшоў да Іаана Хрысціцеля, які жыў у Вірфары каля ракі Іардан. Тады Збаўцы было 30 гадоў. Убачыўшы яго, Іаан вельмі здзівіўся і сказаў: "Мне трэба ў Цябе хрысціцца, а Ты прыходзіш да мяне?", на што Ісус адказаў яму: "Належыць нам выканаць усякую праўду". У гэты час неба адчынілася, і Святы Дух сышоў на Хрыста ў вобразе голуба, а голас з нябёсаў сказаў: "Ты Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў".
Пасля свайго хрышчэння Ісус Хрыстос, пад кіраўніцтвам Духа, пайшоў у пустыню, каб у адзіноце, малітве і посце падрыхтавацца да выканання сваёй місіі. Сорак дзён Ён нічога не еў. Калі яны прайшлі, з'явіўся д'ябал і тры разы паспрабаваў спакусіць яго на грэх, але Ісус вытрымаў.
Святочную раніцу варта пачаць з малітвы аб тым, каб хваробы абыходзілі вас і вашых родных бокам, сярод блізкіх панавалі мір і дабрабыт, а запаветныя мары ўвасабляліся ў жыццё. Дом неабходна асвяціць святой вадой.
Сны, якія вы ўбачыце ў ноч з 18 на 19 студзеня, лічацца прарочымі: іх варта запомніць. Вельмі сімвалічна — да вялікага шчасця — браць шлюб у гэтае свята і хрысціць дзяцей. А калі на Вадохрышча рабіць добрыя справы, то дабро вернецца ў стократным памеры.
Святую ваду, набраную на Вадохрышча, захоўваюць увесь год: ёй можна акрапіць дом і піць на пусты страўнік (у прыватнасці, падчас хвароб або жыццёвых выпрабаванняў). Дарэчы, набіраць цэлую каністру не абавязкова: святары раяць набраць маленькую бутэлечку, а пасля — разбавіць ваду ў большай ёмістасці і раздаць родным.
Напярэдадні свята вернікі прытрымліваюцца паста. На святочным стале 19 студзеня абавязкова павінна быць традыцыйная куцця з пшаніцы ці рысу з мёдам, разынкамі, макам і курагой, а таксама ўзвар, кашы, стравы з рыбы, варэнікі і здоба. Па традыцыі, разгавецца можна толькі тады, калі на небе з'явіцца першая зорка.
У святочны дзень забаронена працаваць і займацца хатнімі справамі: напрыклад, мыць бялізну, рабіць уборку ў доме і нават шыць або вязаць. Яшчэ ў дзень Вадохрышча забаронена варажыць: лічыцца, што можна негатыўна змяніць свой лёс.
Адна з калядных прыкмет — любая сварка ў доме можа апаганіць святую ваду, так што свята рэкамендуецца правесці ў цёплай хатняй абстаноўцы і абавязкова памаліцца разам з роднымі. Ліць слёзы ў гэты дзень таксама нельга, інакш ёсць рызыка горка плакаць да наступнага Вадохрышча. Таксама вельмі строга забаронена скардзіцца, пляткарыць і паклёпнічаць нават на сваіх самых зацятых ворагаў. Адганяць ад сябе благія думкі трэба і тады, калі набіраеце ці п'еце святую ваду: яна можа страціць свае гаючыя ўласцівасці.
Згодна з прыкметамі, у гэты дзень нельга піць спіртное, а тым больш ўжываць яго перад акунаннем у палонку: гэтым дзеяннем вы парушаеце рэлігійны абрад і рызыкуеце здароўем з медыцынскага пункту гледжання. Таксама нельга апускацца ў ваду, без споведзі і прычасця.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Чалавецтва чакае новы Сусветны патоп, заявіў Папа Рымскі Францыск.
Паводле яго слоў, катастрофа здарыцца, калі лідэры розных дзяржаў не будуць прадпрымаць меры для барацьбы з глабальным пацяпленнем.
"Ён (Сусветны патоп - Sputnik) здарыцца, калі мы працягнем ісці тым жа шляхам", - цытуе Папу Рымскага газета Corriere della Sera.
Пантыфік нагадаў, што Ною ўдалося перажыць патоп дзякуючы дабрачыннасці. Ён заклікаў грамадзян і палітыкаў да разважлівасці, адзначыўшы, што яна ідзе рука аб руку са "спагадай да сітуацый, людзей, свету і яго праблем".
Нагадаем, раней пантыфік аб'явіў аб спецыяльнай годе разважанняў пра сям'ю і яе праблемы, Францыск адкрые яго ўжо зусім хутка - 19 сакавіка 2021 года. У гэты дзень будзе адзначацца пяцігоддзе з моманту, калі пантыфік падпісаў паслясінадальнае апостальскае павучанне Amoris laetitia (Радасць кахання). А завершыцца ён 26 чэрвеня 2022 года - на гэты дзень у Рыме запланавана Х Сусветная сустрэча каталіцкіх сем'яў.Павучанне Amoris laetitia - вынік працяглай працы Сінода біскупаў Рымска-каталіцкай царквы па пытаннях сям'і. Асноўная мэта дакумента - зацвердзіць каталіцкі ідэал сям'і ва ўсім яго багацці і складанасці, адначасова ў ім зроблена спроба звярнуцца да найбольш вострых праблем, з якімі у нашы дні сутыкаецца інстытут сям'і. У прыватнасці, закрануць балючае для царквы пытанне аб нефармальных шлюбах і гомасэксуальных саюзах.
Чытайце таксама:
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Абмежаванні ў Італіі з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прадоўжаны да 6 красавіка, адпаведнае распараджэнне прыняў урад краіны, яно ўступіць у сілу 6 сакавіка.
Антыкаронавірусныя меры, якія дзейнічаюць цяпер у Італіі, прадугледжваюць абавязковае захаванне сацыяльнай дыстанцыі, выкарыстанне медыцынскіх масак, забарону на знаходжанне вялікай колькасці людзей у грамадскіх месцах.
Таксама захоўваецца падзел рэгіёнаў краіны па колерах у залежнасці ад паказчыкаў захворвання. Прадугледжаны "чырвоныя", "аранжавыя", "жоўтыя" і "белыя" зоны.
У "чырвоных" зонах усіх школьнікаў перавядуць на выдаленае навучанне, раней гэтая мера дзейнічала толькі ў дачыненні да вучняў сярэдняй і старэйшай школ.
Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, Італія знаходзіцца на восьмым месцы ў рэйтынгу краін з найбольшай колькасцю зафіксаваных выпадкаў захворвання каронавірусам - 2,9 млн чалавек. Па колькасці смяротных вынікаў Італія лідзіруе сярод краін Еўрасаюза і знаходзіцца на шостым месцы ў сусветным рэйтынгу - звыш 98 тысяч чалавек.
Ён звярнуўся да каталікоў з традыцыйным велікодным пасланнем і благаславеннем Urbi et Orbi (Гораду і Свету) не з балкона Сабора да плошчы, на якой звычайна збіраецца вялікі натоўп, а ў зусім пустым галоўным каталіцкім храме свету.
У гэтым годзе каталіцкае свята выпадае на 4 красавіка, таму і яго мясцовыя вернікі правядуць, верагодна, дома.
Чытайце таксама:
Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.
"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.
Глядзіце таксама: