МІНСК, 19 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з нагоды Вялікадня патрыярху Маскоўскага і ўсяе Русі Кірылу, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У сваім віншаванні кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Вялікдзень - сімвал духоўнага ператварэння грамадства, усенароднае свята міласэрнасці і любові да бліжняга, ён "падахвочвае быць устойлівымі і мужнымі перад зямнымі нягодамі".
"Хай у цяперашні няпросты для сусветнай супольнасці час велікодная радасць стане невычэрпнай крыніцай веры і надзеі, дапаможа вынесці цяжкія выпрабаванні", - цытуе прэс-служба тэкст віншавання.
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Улады Ватыкана прынялі спецыяльны дэкрэт, у якім падкрэсліваецца, што за адмову вакцынавацца ад каронавіруса без даказанай медыцынскай прычыны грамадзяне могуць пазбавіцца працы, паведамляе агенцтва ANSA.
Вакцынацыя ў Ватыкане праводзіцца бясплатна і ў добраахвотным парадку, аднак новы дэкрэт уводзіць магчымасць для працадаўцаў ўжываць строгія меры да адмоўнікаў ад прышчэпак, аж да разрыву працоўных адносін. А тых, хто адмовіцца вакцынавацца па стане здароўя, могуць перавесці на іншую працу з паніжэннем у пасады. У дакуменце гаворыцца, што "адмова ад вакцыны можа ўяўляць сабой небяспеку для іншых і сур'ёзна павялічыць рызыкі для грамадскага здароўя".
Акрамя таго, дэкрэт прадугледжвае строгае захаванне устаноўленых уладамi Ватыкана правіл у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Яны датычацца захоўвання сацыяльнай дыстанцыі, недапушчэння масавага збору людзей, абавязковага нашэння масак і захавання карантыну ў пэўных сітуацыях. Для парушальнікаў штраф складзе ад 25 да 1500 еўра. Нагляд за гэтым будзе ажыццяўляць Ватыканская жандармерыя.
Вакцынацыя прэпаратам Pfizer ў дзяржаве-анклаве пачалася ў студзені 2021 года. Папа Рымскі Францыск ужо зрабіў дзве прышчэпкі.
Нагадаем, што абмежавальныя меры ў Ватыкане былі ўведзеныя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса і з недамаганнем самога пантыфіка, які ў снежні перанёс ішыалгію (болі ўздоўж сядалішчнага нерва).
Зносіны Папы Рымскага з вернікамі з сакавіка 2020 года праходзілі ў анлайн-фармаце.
Чытайце таксама:
"На Грамніцы - паўзіміцы" ці "Як прыйдуць грамніцы - скідай рукавіцы" - так кажуць у вёсцы Пласток Любанскага раёна.
Грамніцы народ успрымаў як сустрэчу зімы з летам. У гэтым годзе 14 лютага ў Пластокскі сельскі дом культуры прыехалі паўдзельнічаць у Грамніцы яшчэ і жыхары вёскі Камуна Любанскага раёна.
Святочныя традыцыйныя гулянні ў вёскі Пласток пачынаюцца карагодамі: адна група ходзіць сваім карагодам, паказваючы лета, іншая група - сваім карагодам, паказваючы зіму. Усе сустракаюцца ў цэнтры вёскі, вітаюць адзін аднаго і выказваюць пажаданні аб будучыні лета.
Спяваюць: "У нас сегонне стрэчанне, стрэчанне. Зіма з Летам стрэлася, стрэлася. Лета Зіму піхнула, піхнула. І ножачку звіхнула, звіхнула. Пайшло Лета скачучы, скачучы. Зіма пайшла плачучы, плачучы".
Пакуль водзяцца карагоды і спяваюцца грамнічны песні, мясцовы мужчына ад "грамнічнай" свечкі запальвае невялікае вогнішча з саломы і шчапы - "жывы агонь", каб абараніцца ад злых духаў.
Вакол гэтага вогнішча ўсе водзяць карагоды, традыцыйна перакідваюцца паміж сабой блінамі. Бліны ў дадзеным абрадзе ўвасабляюць сонца: "Няхай у снег упадзе, Сонейка снег тапіць пачне", потым бліны паднімаюць са снегу і вешаюць або закідваюць на дрэвы, каб падкарміць птушачак.
Потым качаюць упрыгожанае стужкамі і кветкамі кола ад калаўрота па вёсцы: "Дзяўчаты, каціце калясо-Сонейка па вуліцы, каб сонца на лета перакацілася, каб лецечка абудзілася!". Дзяўчыны качаюць па вуліцах упрыгожанае кола, перахапляючы яго адна ў адной.
Пасля дзяўчаты ідуць стукаць у "бляшанку" (кавалак бляхі) драўлянымі палкамі, каб абудзіць бога-грамаўніка, які дапаможа лету ў барацьбе з зімой.
Ну а потым - усе на вясёлую вечарыну з народнымі песнямі і прыпеўкамі!
Чытайце таксама:
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Беларусы змогуць уехаць у Грузію з 1 сакавіка, пра гэта паведаміў прэм'ер Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.
Уехаць можна пакуль што толькі паветраным шляхам - сухапутныя межы застаюцца зачыненымі для турыстаў. Абавязковая ўмова - наяўнасць з сабой адмоўнага ПЦР-тэста.
У Грузіі таксама здымаецца вялікая частка абмежаванняў, якія раней былі ўведзены з-за каронавіруса - за выключэннем каменданцкай гадзіны. Яна дзейнічае па ўсёй краіне з 21:00 да 05:00.
Адновяць работу рэстараны, якія знаходзяцца ў закрытых памяшканнях (за выключэннем выхадных дзён), хоць ім прыйдзецца выконваць шэраг умоў і рэкамендацый.
З 25 лютага ў краіне адновіць працу міжгародні транспарт і гасцініцы ў гарналыжных курортных гарадах. З 15 сакавіка адкрыюцца спартыўныя залы, тэатры, гандлёвыя цэнтры і рынкі, з 1 сакавіка зноў пачнуць працу дзіцячыя сады і ВНУ.
Нагадаем, што абмежаванні былі ўведзены ў краіне з-за пандэміі каронавіруса. Уехаць у яе маглі з ПЦР-тэстам толькі грамадзяне краін ЕС, ад астатніх патрабавалася прадаставіць даведку аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі. Зараз спісак стаў больш: да іх, акрамя Беларусі, дадаліся Расія, Арменія, Азербайджан, Украіна і Казахстан.
За ўвесь перыяд пандэміі каронавіруса ў Грузіі былі зафіксаваны 269 438 выпадкаў заражэнняў, памерлі 3 463 чалавекі. Вакцынацыю ад каронавіруса ўлады плануюць пачаць у сакавіку.
Дзе ў Мінску можна здаць ПЦР-тэст для паездкі за межы рэспублікі - можна прачытаць тут.
Чытайце таксама: