Служба ў царкве Святой Параскевы Пятніцы

РПЦ рэкамендуе пажылым вернікам не наведваць набажэнствы на Раство

19
(абноўлена 11:29 04.01.2021)
Увесну царква выканала прадпісанні санітарных уладаў закрыць храмы для вернікаў, і ў нейкіх рэгіёнах і краінах падобныя патрабаванні яшчэ захоўваюцца.

МІНСК, 4 сту - Sputnik. Маскоўскі патрыярхат рэкамендаваў пажылым вернікам устрымацца ад наведвання калядных набажэнстваў 6-7 студзеня ў сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

"Рэкамендуем сачыць за набажэнствам праз прамыя трансляцыі", - сказаў кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён ў эфіры тэлеканала "Расія 24".

Кіраўнік АЗЦС таксама нагадаў, што вясной царква выканала прадпісанні санітарных уладаў закрыць храмы для вернікаў, і ў нейкіх рэгіёнах і краінах падобныя патрабаванні яшчэ захоўваюцца, аднак "там, дзе санітарныя ўлады гэтага не патрабуюць, мы, вядома, па ўласнай ініцыятыве храмы зачыняць не будзем", - заўважыў архірэй.

"Тым больш што працуюць гандлёвыя цэнтры, працуюць крамы, працуюць кінатэатры, працуюць тэатры, працуюць канцэртныя залы, метро амаль кругласутачна перавозіць людзей, у тым ліку ў гадзіны пік", - дадаў Іларыён, адзначыўшы пры гэтым, што калі санітарныя ўлады заявяць аб наяўнасці падстаў для закрыцця храмаў, "мы будзем адпаведным чынам рэагаваць".

Паводле апошніх звестак, у Расіі каронаварусам заразіліся 3 212 637 чалавек, за ўвесь перыяд пандэміі памерлі 58 002 чалавекі. У Беларусі зарэгістравана 198 125 выпадкаў заражэння, у тым ліку за першы дзень года - 1 902 выпадкі, памерлі 1 тыс. 442 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Чытайце таксама:

19
Тэги:
Раство, Руская праваслаўная царква
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1191)
Паломнікі ў Меке

Не больш за 60 тысяч: Эр-Рыяд дазволіць хадж-2021 толькі прышчэпленым пілігрымам

20
(абноўлена 19:37 12.06.2021)
У гэтым годзе вялікі хадж да святынь ісламу, у якім зноў дазволена прымаць удзел замежнікам, выпадае на 17-22 ліпеня.

МІНСК, 13 чэр – Sputnik. У Саудаўскай Аравіі дазволяць 60 тысячам падданых і рэзідэнтаў краіны, якія зрабілі прышчэпку супраць каронавіруса (COVID-19), здзейсніць у бягучым годзе хадж, дадзенае паведамленне распаўсюдзілі сёння дзяржСМІ каралеўства.

Паведамленняў аб тым, што мусульмане з іншых краін могуць здзейсніць паломніцтва да святых месцаў ісламу, пакуль не было. Звычайна на хадж збіраюцца некалькі мільёнаў мусульман. Беларускія мусульмане раней, да пандэміі каронавіруса, таксама рэгулярна наведвалі Меку.

"У святле таго, што ўвесь свет становіцца сведкам развіцця пандэміі каронавіруса і з'яўлення яго новых мутацый, (...) прынята рашэнне абмежаваць рамкі правядзення рытуалаў хаджа. Агульная колькасць паломнікаў - падданых і рэзідэнтаў краіны любой нацыянальнасці - будзе складаць 60 тысяч", - гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні.

Акрамя гэтага, у хадж змогуць адправіцца толькі асобы ад 18 да 65 гадоў, якія зрабілі прышчэпку ад каронавіруса ў адпаведнасці з патрабаваннямі каралеўства. У гэтым годзе вялікі хадж да святынь ісламу, у якім зноў дазволена прымаць удзел замежнікам, выпадае на 17-22 ліпеня.

Паводле апошніх звестак, у каралеўстве з насельніцтвам 34,2 млн чалавек ад пачатку пандэміі былі зарэгістраваны 463 703 выпадкі COVID-19, 7 537 пацыентаў памерлі ад наступстваў заражэння.

З 2010 года хадж да святынь ісламу здзейснілі не менш за 150 мільёнаў чалавек. У 2020 годзе з-за пандэміі паломніцтва ў Меку ўпершыню ў сучаснай гісторыі было абмежавана, дазволілі толькі тысячы мусульман, і толькі падданым Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

20
Тэги:
Мека, Іслам, хадж, Эр-Рыяд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1191)
Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў

Пасол Лук'янаў: Беларусь і Расія павінны абараняць свае гістарычныя перамогі

24
(абноўлена 13:38 12.06.2021)
Кіраўнік расійскай дыпмісіі прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма ў Мінску капсулы з зямлёй з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў заявіў пра важнасць захавання гістарычнай праўды.

"Мы павінны ведаць і памятаць нашу гісторыю, і да таго часу, пакуль мы яе памятаем, у нас ёсць будучыня", - падкрэсліў пасол на цырымоніі ва Усіхсвяцкім храме ў Мінску.

Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску сёння прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма капсулы з зямлёй беларусаў, якія загінулі ў час Крымскай вайны 1853-1856 гадоў.

"Тое, што гэта падзея супала з Днём Расіі, лішні раз пацвярджае пераемнасць гісторыі", - сказаў ён.

Расійскі дыпламат таксама адзначыў, што дзве краіны - Беларусь і Расія - павінны ўмець абараняць гістарычную памяць.

"Мы павінны абараняць нашу гістарычную памяць, нашу праўду, не замоўчваць нашы паражэнні, выпраўляць іх і нікому не дазваляць запляміць або замараць, або так скажам, "зафоташопіць" нашы перамогі", - падкрэсліў пасол.

Сцяг над Рэйхстагам быў чырвонага колеру, і толькі палітычныя дальтонікі не могуць гэта разглядзець, падкрэсліў дыпламат. "Мы, і расіяне, і беларусы, ад гэтага захворвання не пакутуем", сказаў пасол.

Падалтарная Крыпта, у якой знаходзяцца астанкі воінаў, беларусаў, якія загінулі ў бітвах трох войнаў - Айчыннай 1812, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, не мае аналагаў у свеце. Першыя астанкі воінаў былі пахаваны тут у 2010 годзе. З сённяшняга дня ў ёй будзе знаходзіцца зямля з Севастопаля, дзе ў 1853-1856 годзе загінулі беларусы, якія ваявалі ў тых бітвах. Напярэдадні яе даставілі з гэтага гераічнага горада. Як растлумачылі Sputnik ва Усіхсвяцкім храме, цяпер царква будзе маліцца за гэтых воінаў "вякі вечныя".

У мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў расійскага пасольства, прынялі ўдзел ветэраны, а таксама беларусы Крыма.

Чытайце таксама:

24
Тэги:
Крымская вайна, беларусы, Мінск, Усіхсвяцкі храм, дыпмісія, кіраўнік, перамога, Расія, Беларусь, Яўген Лук'янаў, пасол
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Собака ў вадзе

Дрэнная вада: забаронена купацца ў пяці вадаёмах Беларусі

14
(абноўлена 14:58 19.06.2021)
На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Многія з іх не адпавядаюць нарматыўным паказчыкам.

МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Санітарна-эпідэміялагічная служба забараніла купанне ў пяці вадаёмах Беларусі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На працягу тыдня спецыялісты санэпідслужбы абследавалі 329 зон рэкрэацыі. Было ўзята 806 проб вады. Як высветлілася, 20 проб не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках, 12 - па мікрабіялагічных паказчыках.

Па выніках праверак абмежавана купанне ў зонах адпачынку Брэсцкай вобласці: пляжы "Цэнтральны" правы і левы бераг ракі Мухавец і цэнтральны пляж возера Алтушскае, а таксама на пляжы Вільчыцкага вадасховішча Магілёўскага раёна.

На Гомельшчыне пляж на Дняпры ў парку культуры і адпачынку "Прыдняпроўскі" ў Жлобіне зачынены для купання, але даступны для заняткаў воднымі відамі спорту.

Бярозы ў блакітнай вадзе Новасібірскай ЦЭЦ-5
© Sputnik / Александр Кряжев

Забаронена купанне і заняткі воднымі відамі спорту на чатырох пляжах ў Магілёве і Магілёўскім раёне: пляж на Грэбенеўскім вадасховішчы Магілёва; гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве; пляж на Пячэрскім вадасховішчы Магілёва і пляж на Дняпры ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Між тым забароны на наведванне грамадзянамі лясных угоддзяў уведзены ўжо ў 25 раёнах Беларусі, паведамляе міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.

Увядзенне падобных забарон - гэта вымушаны крок, каб пазбегнуць пажараў у лясных угоддзях рэспублікі. Па меры стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі абмежаванні на наведванне лясоў аператыўна здымаюцца.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Беларусь, вадаём, вада