Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, архіўнае фота

Помнік мітрапаліту Філарэту з'явіцца ў Мінску

22
(абноўлена 15:27 20.05.2021)
Мэр Мінска Уладзімір Кухараў прэзентаваў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку праект помніка мітрапаліту Філарэту, Герою Беларусі, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".

МІНСК, 20 тра ― Sputnik. Помнік прапаноўваюць усталяваць каля Кафедральнага сабора ў Мінску. Лукашэнка праект ўхваліў.

Ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) памёр на 86-м годзе жыцця 12 студзеня. Уладыка быў шпіталізаваны ў сярэдзіне снежня з каронавірусной інфекцыяй, і апошні месяц жыцця знаходзіўся ў цяжкім стане.

Ліція і паніхіда былі адслужаны ў сямейным храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення - там, дзе ён любіў маліцца. Затым труну з целам мітрапаліта даставілі ў Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска для саборнай архірэйскай Боскай літургіі і адпявання. У саборы з ім два дні развітваліся вернікі і святары.

Па завяшчанні самога Філарэта яго пахавалі ў Жыровіцкім манастыры, за алтаром Крыжаўзвіжанскага храма побач з магілай старца схіархімандрыта Мітрафана (Ілліна).

Чытайце таксама:

22
Тэги:
Мінск, Мітрапаліт Філарэт, помнік
Паломнікі ў Меке

Не больш за 60 тысяч: Эр-Рыяд дазволіць хадж-2021 толькі прышчэпленым пілігрымам

22
(абноўлена 19:37 12.06.2021)
У гэтым годзе вялікі хадж да святынь ісламу, у якім зноў дазволена прымаць удзел замежнікам, выпадае на 17-22 ліпеня.

МІНСК, 13 чэр – Sputnik. У Саудаўскай Аравіі дазволяць 60 тысячам падданых і рэзідэнтаў краіны, якія зрабілі прышчэпку супраць каронавіруса (COVID-19), здзейсніць у бягучым годзе хадж, дадзенае паведамленне распаўсюдзілі сёння дзяржСМІ каралеўства.

Паведамленняў аб тым, што мусульмане з іншых краін могуць здзейсніць паломніцтва да святых месцаў ісламу, пакуль не было. Звычайна на хадж збіраюцца некалькі мільёнаў мусульман. Беларускія мусульмане раней, да пандэміі каронавіруса, таксама рэгулярна наведвалі Меку.

"У святле таго, што ўвесь свет становіцца сведкам развіцця пандэміі каронавіруса і з'яўлення яго новых мутацый, (...) прынята рашэнне абмежаваць рамкі правядзення рытуалаў хаджа. Агульная колькасць паломнікаў - падданых і рэзідэнтаў краіны любой нацыянальнасці - будзе складаць 60 тысяч", - гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні.

Акрамя гэтага, у хадж змогуць адправіцца толькі асобы ад 18 да 65 гадоў, якія зрабілі прышчэпку ад каронавіруса ў адпаведнасці з патрабаваннямі каралеўства. У гэтым годзе вялікі хадж да святынь ісламу, у якім зноў дазволена прымаць удзел замежнікам, выпадае на 17-22 ліпеня.

Паводле апошніх звестак, у каралеўстве з насельніцтвам 34,2 млн чалавек ад пачатку пандэміі былі зарэгістраваны 463 703 выпадкі COVID-19, 7 537 пацыентаў памерлі ад наступстваў заражэння.

З 2010 года хадж да святынь ісламу здзейснілі не менш за 150 мільёнаў чалавек. У 2020 годзе з-за пандэміі паломніцтва ў Меку ўпершыню ў сучаснай гісторыі было абмежавана, дазволілі толькі тысячы мусульман, і толькі падданым Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

22
Тэги:
Мека, Іслам, хадж, Эр-Рыяд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў

Пасол Лук'янаў: Беларусь і Расія павінны абараняць свае гістарычныя перамогі

25
(абноўлена 13:38 12.06.2021)
Кіраўнік расійскай дыпмісіі прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма ў Мінску капсулы з зямлёй з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў заявіў пра важнасць захавання гістарычнай праўды.

"Мы павінны ведаць і памятаць нашу гісторыю, і да таго часу, пакуль мы яе памятаем, у нас ёсць будучыня", - падкрэсліў пасол на цырымоніі ва Усіхсвяцкім храме ў Мінску.

Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску сёння прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма капсулы з зямлёй беларусаў, якія загінулі ў час Крымскай вайны 1853-1856 гадоў.

"Тое, што гэта падзея супала з Днём Расіі, лішні раз пацвярджае пераемнасць гісторыі", - сказаў ён.

Расійскі дыпламат таксама адзначыў, што дзве краіны - Беларусь і Расія - павінны ўмець абараняць гістарычную памяць.

"Мы павінны абараняць нашу гістарычную памяць, нашу праўду, не замоўчваць нашы паражэнні, выпраўляць іх і нікому не дазваляць запляміць або замараць, або так скажам, "зафоташопіць" нашы перамогі", - падкрэсліў пасол.

Сцяг над Рэйхстагам быў чырвонага колеру, і толькі палітычныя дальтонікі не могуць гэта разглядзець, падкрэсліў дыпламат. "Мы, і расіяне, і беларусы, ад гэтага захворвання не пакутуем", сказаў пасол.

Падалтарная Крыпта, у якой знаходзяцца астанкі воінаў, беларусаў, якія загінулі ў бітвах трох войнаў - Айчыннай 1812, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, не мае аналагаў у свеце. Першыя астанкі воінаў былі пахаваны тут у 2010 годзе. З сённяшняга дня ў ёй будзе знаходзіцца зямля з Севастопаля, дзе ў 1853-1856 годзе загінулі беларусы, якія ваявалі ў тых бітвах. Напярэдадні яе даставілі з гэтага гераічнага горада. Як растлумачылі Sputnik ва Усіхсвяцкім храме, цяпер царква будзе маліцца за гэтых воінаў "вякі вечныя".

У мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў расійскага пасольства, прынялі ўдзел ветэраны, а таксама беларусы Крыма.

Чытайце таксама:

25
Тэги:
Крымская вайна, беларусы, Мінск, Усіхсвяцкі храм, дыпмісія, кіраўнік, перамога, Расія, Беларусь, Яўген Лук'янаў, пасол
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай

0
(абноўлена 09:03 21.06.2021)
Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай, паведамілі напярэдадні на тэлеканале Расія 1.

Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

Таксама 22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку, Пуцін ускладзе кветкі да Магілы Невядомага салдата і выступіць з прамовай.

У панядзелак, 21 чэрвеня, ён сустрэнецца ў Крамлі з дэпутатамі Дзярждумы, а на тыдні правядзе нараду з членамі ўрада.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
прэзідэнт, Вялікая Айчынная вайна, артыкул, Уладзімір Пуцін