На адкрыцці выставы ...А ўсмешка засталася

"Шагал. Пачатак" мультфільм як крыніца духоўнасці

193
(абноўлена 16:17 12.03.2016)
Анімацыйны фільм "Беларусьфільма" пра светапогляд і творчасць выбітнага беларускага мастака Марка Шагала прэзентавалі ў Музеі гісторыі беларускага кіно.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Мультфільм "Марк Шагал. Пачатак" па працягласці займае ўсяго 13 хвілін, але за гэты час адлюстроўвае галоўныя падзеі з жыцця выбітнага мастака, змяшчае расповед пра яго творчыя пошукі і — галоўнае — прымушае задумацца пра сэнс жыцця.

Апошнім часам з'яўляецца ўсё меньш мастацкіх стужак, здольных закрануць глыбока схаваныя па-за штодзённым мітусеннем струны ў сэрцы, а мультыплікацыйных фільмаў і таго менш. Мультфільм "Марк Шагал. Пачатак", магчыма, зробіць важкі ўнёсак у беларускую мультыплікацю — дарослых ён прымусіць пафіласофстваваць, а дзяцей далучыць да сапраўднага мастацтва.

"…А ўсмешка засталася"

Да прэзентацыі мультфільма было прымеркавана і адкрыццё выставы "…А ўсмешка засталася" пад кіраўніцтвам мастачкі-пастаноўшчыцы Алы Мацюшэўскай. Экспазіцыя складаецца з эскізаў, якія сталі асновай фонаў ці вобразаў герояў мультфільма, а такую назву атрымала таму што пасля працы над фільмам у творчай групы засталася ўнутраная ўсмешка. Разам з Мацюшэўскай над выставай працавалі Таццяна Удавічэнка, Інга Карашкевіч, маладое пакаленне мастакоў.

На адкрыцці выставы ...А ўсмешка засталася
© Sputnik Юлія Хвошч
Мастачка Інга Карашкевіч на адкрыцці выставы "...А ўсмешка засталася"

Выставу дапаўняе экспазіцыя і іншых творчых работ аўтараў, якія таксама былі напісаны пад уплывам захаплення творчасцю Шагала і прыгажосці Віцебска.

"Скажыце, можа гэта копіі работ Шагала?", — пытаецца наведвальніца, зрабіўшы такім чынам аўтарам выставы сапраўдны камплімент, бо асноўнай задачай мастакоў было трапіць у дух і стылістыку Шагала.

Пачуўшы адказ, што гэта праца стваральнікаў мультфільма, наведвальніца ўзяла тэлефон і пачала фатаграфаваць карціны.

На адкрыцці выставы ...А ўсмешка засталася
© Sputnik Юлія Хвошч
На адкрыцці выставы "...А ўсмешка засталася"

Сярод тых, хто прыйшоў на прэзентацыю можна было заўважыць мастакоў, рэжысёраў, літаратараў і кінааматараў. У зале панавала сяброўская і крыху ўсхваляваная атмасфера — гэта была прэм'ера. Пасля азнакамлення з экспазіцыяй, госці музея былі запрошаны ў кіназалу на прагляд. 

13 хвілін сна ў сне

Галоўная задума фільма, паводле слоў стваральнікаў, — перадаць час і атмасферу віцебскага перыяду жыцця і творчасці Шагала. Але фільм атрымаўся больш філасоўскім і распавядае пра тое, што ўсё ў гэтым жыцці мінае. А таксама пра тое, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім і што ва ўсялякім выпадку трэба заставацца самім сабой.

Мультфільм пабудаваны па прынцыпе фільма-успаміна, ці, як кажа сама рэжысёр, "сна ў сне".

На выставе ...А ўсмешка засталася, прысвечанай творчасці Шагала
© Sputnik Юлія Хвошч
На выставе "...А ўсмешка засталася", прысвечанай творчасці Шагала

На самым пачатку стужцы мы бачым Шагала, які стаіць ля падножжа крутой гары, а пад ім распрасцёўся Віцебск. Шагал узгадвае сваё дзяцінства, і запускаецца маятнік часу — глядач разам з галоўным героем трапляе ў мінулае, у дзяцінства мастака.

"Жыццё кожнага чалавека — пад'ём на крутую гору. Дзіўна, чаму людзі не называюць шлях чалавека ўзыходжаннем да смерці. Падняўшыся да верхавіны, ты раптоўна пачынаеш з болем у сэрцы глядзець уніз, на той дзіўны луг, які парос травой, адкуль ты і пачаў сваё ўзыходжанне", — прагучаў за кадрам голас расійскага акцёра і рэжысёра Дзмітрыя Астрахана.

"Калі Астрахан убачыў, што ён павінен будзе чытаць увесь тэкст, адзін за ўсіх, то адразу нават спалохаўся, але калі зразумеў ідэю, то ўключыўся, і ў некаторых момантах фільма ён гучыць нават як Бродскі, а часам гэта былі тыя паэтычныя інтанацыі, якія мне былі патрэбны…Гэта іграе Астрахан. Ён іграе самаго Шагала, недзе ён чапляе, недзе ўсміхаецца", — распавяла рэжысёр-пастаноўшчык фільму Алена Пяткевіч перад паказам.

Стужка напоўнена сімвалізмам і метафарамі: тут і маці ў вобразе сонечнага сасуда, і дрэва жыцця, і факт нараджэння Шагала ў двух стыхіях, якія ён пранёс у сябе праз усё жыццё — вады і агню.

"Ён нарадзіўся ў двух стыхіях. Нарадзіўся падчас пажару і амаль мёртвым. Ажыўлялі яго ў вадзе. Менавіта таму амаль усе біёграфы пішуць, што стыхіі Шагала — вада і агонь. Калі немаўля ажыла, яно ўвабрала ў сябе гэтыя стыхіі, якія і захаваліся з ім да канца жыцця", — распавяла рэжысёр.

Рэжысёр фільма Алена Пяткевіч
© Sputnik Юлія Хвошч
Рэжысёр фільма Алена Пяткевіч

Пасля ад'езду з Віцебску Шагал жыў і працаваў у Санкт-Пецярбурзе. Характэрна, што музыку да мультфільма напісалі таксама піцерскія музыкі. Скрозь усю карціну глядач чуе матывы лёгкага смутку і чуласці, па-за якімі час ад часу чуваць і габрэйскія матывы, і ноткі беларускай вёскі. Разам з тым музычная лінія застаецца выкшталцонай і не цяжкай. Галоўны лейтматыў мультфільма — тэма радзімы.  

"Тут працаваў музычны тэарэтык, які стварыў сваю драматургію. У аснове фільма гучыць калыханка. Там, дзе нараджаецца Марк, гучыць галоўная ідэя: "Мама, вось дрэва, на якім жывуць птушкі. Я хачу так сама лётаць, як птушкі", — патлумачыла рэжысёр Пяткевіч.  

Ілюстрацыі да мультфільма выкананы ў шагалаўскай стылістыцы — яскравыя, жывыя, смелыя. Вось малады Шагал знаходзіцца на занятку па класічным мастацтве і лёгкім узмахам рукі пераўтварае Давіда Мікеланжэла ў Чарлі Чапліна: "Сумна мне, не для мяне такое мастацтва". Бо ён — наватар, хаця сам цалкам гэтага і не ўсведамляе.

На працягу ўсяго фільму сустракаюцца вядомыя сюжэты і героі карцін мастака. То ён ляціць над горадам са сваёй каханай, жанчынай усяго жыцця, Бэлай, то ўзнікае раптоўная жоўтая карова з "Кароўніка", а то і сам Шагал прадстае ў выглядзе Скрыпача са сваёй аднаіменнай карціны.

На выставе ўсталяваны экран для паказу эскізаў мастакоў
© Sputnik Юлія Хвошч
На выставе ўсталяваны экран для паказу эскізаў мастакоў

У фільме распавядаецца як Шагал у ранішняй маладосці спрабаваў пісаць вершы ці граць на скрыпцы — таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Але ніякае з захапленняў не прыносіла радасці бацькам, якім трэба было карміць 8 дзяцей. Калі бацькі скептычна аднесліся да яго мастацтва, Шагал пакінуў родную хату назаўжды.  

Завяршаецца стужка эпізодам з Шагалам, які зноў стаіць ля падножжа крутой гары.

Пачуццёвасць і мультыплікацыя

Пасля таго як з экрана збеглі апошнія цітры, у маленькай кіназале музея павісла няёмкая паўза. Так заўжды бывае на прэм'ерах — гледачы пераварваюць толькі што пабачанае. Нарэшце — апладысменты. Першым слова ўзяў знакаміты беларускі аніматар Ігар Воўчак.

"Так атрымалася, што да таго як Лена (рэжысёр — Sputnik) пачала рабіць гэтую карціну, я паглядзеў два анімацыйных фільмы, прысвечаных творчасці Шагала, на міжнародных конкурсах, зробленых у розных краінах. І гэты фільм — лепшы з іх. Фільм цудоўны — і гэта маё асабістае ўражанне", — распавёў рэжысёр.

Далей слова бралі як прафесіяналы, так і проста кінааматары.

"Я ўсяго толькі кінааматар і я хачу сказаць, што аніякі тэлевізар не заменіць сапраўднае кіно і аніякі, прабачце, інтэрнэт, не заменіць тэатра. Але мы з вамі забыліся пра пачуццёвасць. Вось тут, у гэтым мультфільме, ёсць незвычайная пачуццёвасць, якая губляецца ў наш час", — распавяла глядачка.

Такім чынам "Беларусьфільм" у складзе дасведчых аніматараў і іх маладых калег пераканаў: у беларускай анімацыі ёсць будучыня.

Мультфільм апынуўся, як і сам Шагал, лёгкім, узнёслым, шчырым і крыху сумным. Кажуць, што твор атрымаўся, калі ён кранае. Часам усяго шляху да дому карэспандэнт Sputnik разважаў над апошнімі словамі карціны: "Ніколі яе больш не пабачыў, застаўся назаўжды ля падножжа высокай гары, якая завецца Жыццё".

 

 

193
Тэги:
Анімацыя, Мультфільм, Культурнае развіццё, Культура, Мультыплікацыя, Музей гісторыі беларускага кіно, "Беларусьфільм", Алена Пяткевіч, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Імпрэзы і прэзентацыі (15)
На прадпрыемстве Adani

Мезенцаў лічыць перспектыўным супрацоўніцтва Adani з расійскім бокам

10
(абноўлена 08:55 09.07.2020)
Беларускае прадпрыемства з'яўляецца адным з лідараў на рынку па выпуску медыцынскай рэнтгеналагічнай тэхнікі і надглядных комплексаў у мэтах бяспекі.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Рэальным бачыцца пашырэнне супрацоўніцтва, станаўленне ўзаемавыгадных адносін з расійскімі партнёрамі, што дазволіць забяспечыць у магчымыя тэрміны пастаўкі абсталявання, вырабленага сумесна, і на рынкі трэціх краін, сказаў напярэдадні пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў падчас наведвання прадпрыемства Adani, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, можна толькі высока ацаніць тое, што ўдалося зрабіць па комплексным развіцці прадпрыемства за 30 гадоў.

На предприятии Adani
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі высока ацаніў дасягненні за 30 гадоў працы прадпрыемства

"Важна, што інавацыйная прадукцыя, якая пастаўляецца ў дзясяткі краін па ўсім свеце, вырабляецца ў Беларусі, ствараецца рукамі прафесійнага калектыву пры рэалізацыі унікальных алгарытмаў кіравання", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

На яго думку, падыход, які прадугледжвае фарміраванне часовых творчых калектываў, які дазваляе падлучаць да адзінай задачы спецыялістаў рознага профілю, дае хуткія і маштабныя вынікі для Adani.

На предприятии Adani
© Sputnik / Виктор Толочко
Патэнцыял беларускага прадпрыемства, якое абапіраецца на навуковыя распрацоўкі, па-свойму ўнікальны

"Прадпрыемства выпускае шырокую лінейку медыцынскага абсталявання, надглядныя комплексы для аэрапортаў, мытных службаў. Гэта абсталяванне па вызначэнні канкурэнтаздольнае, сучаснае", - канстатаваў дыпламат.

Дзмітрый Мезенцаў лічыць, што патэнцыял беларускага прадпрыемства, якое абапіраецца на навуковыя распрацоўкі, па-свойму ўнікальны.

На предприятии Adani
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзмітрый Мезенцаў запэўніў, што гатовы падтрымаць кіраўніцтва беларускага прадпрыемства ў справе пашырэння супрацоўніцтва з партнёрамі з Расіі

"Пашырэнне ўзаемадзеяння з расійскімі партнёрамі, вызначэнне алгарытмаў сумесных навуковых і даследчых работ з'яўляецца вельмі перспектыўным. У тым ліку ў развіцці тэхналогій у сферы рэнтгеналогіі, неразбуральнага кантролю", - падкрэсліў ён.

Пасля чаго дадаў, што гатовы падтрымаць кіраўніцтва беларускага прадпрыемства ў справе пашырэння супрацоўніцтва з партнёрамі з Расіі.

Тэрыторыя падрыўных тэхналогій

У сваю чаргу генеральны дырэктар Adani Уладзімір Лінёў сказаў, што заўсёды складана гасцям за кароткі адрэзак часу растлумачыць, чым жа займаецца інавацыйная вытворчасць.

Мы не пастаўляем прадукцыю, мы пастаўляем рашэнні", - даў кароткую характарыстыку ён.

На предприятии Adani
© Sputnik / Виктор Толочко
На прадпрыемстве адбываецца як распрацоўка, так і стварэнне узораў тэхнікі

Паводле яго слоў, унікальнасць створанага ім прадпрыемства заключаецца ў тым, што на ім адбываецца як распрацоўка, так і стварэнне дасведчаных узораў тэхнікі. Увесь свет арыентаваўся на аўтсорсінг і пераносіў вытворчасць у Кітай, дзе шукалі танныя працоўныя рукі. Цяпер стала зразумела, што гэта непрадуктыўна.
"Поўны інавацыйны цыкл дае нам магчымасць быць гнуткімі. Таму што ўсё знаходзіцца на адным месцы", - канстатаваў Уладзімір Лінёў.

Пры гэтым ён адзначыў, што першы свой праект кампанія, створаная ў 1991 годзе і якая складалася з 25 чалавек, рэалізавала ў рамках пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС. Была патрэбная, каб вымяраць ўзровень радыяцыі ў малацэ, мясе, грыбах.

"Мы зрабілі вельмі хутка прыбор, падобны на рондаль. Калі яго стваралі, то думалі, што яго можна будзе паставіць на кухні. Мы 5 тысяч прыбораў для вымярэння радыяцыі вырабілі за кароткі час. Гэта быў старт у развіцці", - успомніў гендырэктар.

Уладзімір Лінёў распавёў, што яго кампанія занялася медыцынскай тэхнікай, таму што пасля Чарнобыля стаяла задача стварыць рэнтгеналагічнае абсталяванне з нізкай дозай апраменьвання.

На предприятии Adani
© Sputnik / Виктор Толочко
Толькі ў Беларусі амаль 5 мільёнаў чалавек праходзяць абследавання на абсталяванні гэтай кампаніі

Цяпер замежныя вытворцы прапануюць сваё абсталяванне па цане ўдвая вышэй за аналагі, якія выпускаюцца на Adani.

Мы палічылі, што толькі ў Беларусі амаль 5 мільёнаў чалавек праходзяць абследаванні на нашым абсталяванні", - сказаў бізнесмен. Пасля чаго дадаў, што ў мінулым годзе беларуская тэхніка была пастаўлена ў 24 медыцынскіх установы ў Расіі.

На предприятии Adani
© Sputnik / Виктор Толочко
Сістэмы бяспекі беларускай вытворчасці выкарыстоўваюць у еўрапейскіх, блізкаўсходніх і расійскіх аэрапортах

Уладзімір Лінёў упэўнены, што канкурэнтаздольнасць Adani забяспечваецца "плоскай" структурай кіравання, дзе кожнаму з падраздзяленняў дэлегуюцца паўнамоцтвы.

"Мы можам вырабляць ўсё - ад імбрычка да спадарожніка. Усе ўмовы ў нас для гэтага ёсць", - запэўніў ён.

На яго думку, на інавацыйным рынку ёсць прарыўныя тэхналогіі, а Adani прапануе падрыўныя, гэта значыць тыя рашэнні, якія фарміруюць рынак.

"Галоўнае - быць першымі", - рэзюмаваў ён.

У цяперашні час беларускае прадпрыемства з'яўляецца ўладальнікам звыш 100 патэнтаў, а тэхніка Adani пастаўляецца больш як у 80 краін свету. Сістэмы бяспекі беларускай вытворчасці каштуюць у еўрапейскіх, блізкаўсходніх і расійскіх аэрапортах.

10
Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў
Пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў прыняў удзел у галасаванні па папраўках у Канстытуцыю

Дапамажы, сынок! Як "мінскія" расіяне галасавалі па папраўках у Канстытуцыю

9
(абноўлена 15:54 01.07.2020)
Шмат хто казаў, што не маглі не прыйсці галасаваць наконт паправак у Канстытуцыю - бо гэта грамадзянскі абавязак, павага да краіны, да народа і да саміх сябе.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Грамадзяне Расіі, якія пражываюць у Беларусі, у сераду з самай раніцы прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, галоўны з якіх па традыцыі размясціўся ў будынку Пасольства Расіі ў Мінску.

Да гэтага выбарчага ўчастка прыпісана каля 50 тысяч грамадзян Расіі, якія жывуць у Мінску і Мінскай вобласці. Як перадае карэспандэнт Sputnik, расіян, якія ехалі галасаваць у пасольства, можна было пазнаць яшчэ ў транспарце - у многіх на грудзях былі прымацаваныя стужачкі з колерамі расійскага трыкалора і георгіеўскія стужкі.

COVID не пройдзе

Расійскае пасольства прыняло вычарпальныя меры санітарнай бяспекі ва ўмовах пандэміі каронавіруса - на ўваходзе ўсім раздалі маскі, пальчаткі і прапанавалі апрацаваць рукі. У холе пасольства і непасрэдна на выбарчым участку выконвалі сацыяльную дыстанцыю. Пра аднаразовыя асадкі, ультрафіялет і іншыя меры распавёў журналістам расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў.

"Я думаю, што патрабаванні Расспажыўнагляду і санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь аднолькавыя. Вы бачыце, што забяспечана сацыяльная дыстанцыя, прапануем кожнаму прагаласаваць у пальчатках, усе забяспечаны аднаразовымі асадкамі, забяспечылі будынак пасольства санітайзерамі", - расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі.

Паводле яго слоў, уначы правялі санапрацоўку ўсіх памяшканняў пасольства, дапамогу ў гэтым аказалі санітарныя службы Мінска.

Дзмітрый Мезенцаў таксама звярнуў увагу, што ў холе пасольства, а таксама ва ўсіх памяшканнях, дзе ідзе галасаванне, устаноўлены шматлікія ўльтрафіялетавыя лямпы - яны дапамагаюць змагацца з інфекцыяй.

Настрой і сувеніры

Расіяне, якія прыйшлі на выбарчы ўчастак у пасольства, з задавальненнем дзяліліся сваімі эмоцыямі з журналістамі. Многія з іх казалі, што не маглі не прыйсці галасаваць па папраўках у Канстытуцыю - бо гэта грамадзянскі абавязак, павага да краіны, да народа і да саміх сябе.

Всем участникам голосования вручили сувениры
© Sputnik / Сергей Пушкин
Усім удзельнікам галасавання ўручылі сувеніры

Усім выбаршчыкам на ўчастку ўручылі сувеніры з расійскай дзяржаўнай сімволікай - кепкі, значкі, стужачкі. Пажылыя выбаршчыкі гаварылі, што падораць іх унукам.

Дапамажы, сынок!

Пэўнае ажыўленне на выбарчым участку ў пасольстве выклікала з'яўленне расійскага пасла Мезенцава. Ён вёў пад руку вельмі пажылую святочна апранутую жанчыну невысокага росту. Як потым распавяла Sputnik жонка пасла Яўгенія Фралова, расіянка дрэнна бачыць і папрасіла дапамагчы ёй падняцца на прыступкі пасольства.

Голосование в посольстве РФ в Минске
© Sputnik / Сергей Пушкин
Галасаванне ў пасольстве РФ у Мінску

"Калі мы падыходзілі да будынка, гэтая жанчына звярнулася да Дзмітрыя Фёдаравіча: дапамажы, сынок. Яна дрэнна бачыць і, вядома ж, не зразумела, што гэта пасол. Мы дапамаглі ёй падняцца па лесвіцы і дайсці", - падзялілася падрабязнасцямі гісторыі жонка дыпламата.

Пазней пасол Мезенцаў распавёў журналістам, што гэтая расіянка доўга жыве ў Беларусі. "Яе сям'я тут, сын ажаніўся з грамадзянкай Беларусі. Гэта прыклад інтэрнацыянальнай сям'і. Мы з жонкай дапамаглі ёй пры перамяшчэнні па лесвіцы і дайсці да ўчастка", - растлумачыў Мезенцаў.

"Мы сказалі добрыя словы адзін аднаму", - дадаў кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску.

9
Тэги:
Дзмітрый Мезенцаў, Канстытуцыя, Мінск, Расія
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпортсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

0
(абноўлена 16:40 10.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

0
Тэги:
вакансіі, Беларусь